• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Андрэй Бастунец: Апладзірую Мінінфарму, які робіць усё, каб зруйнаваць высілкі МЗС па наладжванню адносінаў з Захадам

    Заблакаваны сайт “Хартыі”.

    Гэта другі запар выпадак блакавання аднаго з найпапулярнейшых беларускіх грамадска-палітычных інтэрнэт-рэсурсаў. І другі запар прыклад абсалютна непразрыстых дзеянняў Мінінфарма.

    У выпадку з “Беларускім партызанам”, падаецца (але ж мы не можам быць упэўненымі), нагодай для абмежавання доступу да сайта сталі каментары карыстальнікаў. Магчыма, і тут нешта падобнае.

    Але ж варта смеху ды жалю, што мы аперыруем словамі “магчыма”… “невядома”, калі абмяжоўваецца адно з фундаментальных правоў і свабод чалавека — свабода выказвання.

    Апладзірую Мінінфарму, які робіць усё, каб зруйнаваць высілкі МЗС па наладжванню адносінаў з Захадам агулам, і Польшай, у прыватнасці. І да МЗС ёсць пытаннечка: ці не гэтае міністэрства адказвае за выкананне так званага Нацыянальнага плана па правах чалавека ў Беларусі? І ці не разглядаць блакаванне «Хартыі», як, дарэчы, і пераслед журналістаў «Белсата», як пасланне да новага складу польскага МЗС?

    Што да майго асабістага меркавання, то блакаванне “Партызана” і “Хартыі” паказвае, што ўлады не толькі гатовыя да цэнзуры, але і без асаблівых перажыванняў звяртаюцца да яе. З нагоды ці не. Не ведаю толькі ў чаканні якіх падзеяў гэта адбываецца цяпер.

    У Беларусі заблакаваны сайт Хартыі’97

    Першы намеснік міністра інфармацыі пра блакіроўку «Хартыі»: Рашэнне прынятае, дэталі пазней

    Наталля Радзіна: Мы яшчэ паваюем

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці