• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У апошнім слове Раман Пратасевіч папрасіў не караць яго турмой

    26 красавіка ў судзе Мінскай вобласці выступіў з апошнім словам экс-рэдактар тэлеграм-каналаў Nexta і «Беларусь галаўнога мозгу» Раман Пратасевіч. Раней яго і яшчэ двух фігурантаў справы прадстаўніца пракуратуры запатрабавала пакараць тэрмінамі ад 10 да 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Канчатковы вердыкт агучаць 3 траўня. 

    21 красавіка дзяржаўная абвінаваўца Наталля Сакалова папрасіла пакараць буйнымі тэрмінамі зняволення 24-гадовага Сцяпана Пуцілу, 29-гадовага Яна Рудзіка і 27-гадовага Рамана Пратасевіча. Сукупна кожны праходзіў па дзясятку крымінальных артыкулаў — ад «распальвання сацыяльнай варожасці» да «кіраўніцтва экстрэмісцкім фармаваннем».

    Фігурантам таксама выстаўлены матэрыяльны пазоў, аб’яднаны са справай блогера Сяргея Ціханоўскага ды іншых удзельнікаў — кампенсацыя 30 мільёнаў рублёў нібыта «ўрону» сілавому блоку, які цягам пратэснага 2020 года дзейнічаў у надзвычайным рэжыме.   

    Сёння прызначаны на працэс суддзя Вячаслаў Тулейка даў магчымасць выказацца Раману Пратасевічу. Іншыя ўдзельнікі працэсу — Сцяпан Пуціла і Ян Рудзік — знаходзяцца за мяжой, іх судзяць дыстанцыйна паводле «спецвытворчасці».

    Прысутныя на працэсе прапагандысты цытуюць Рамана Пратасевіча, які папрасіў не караць яго такім значным тэрмінам зняволення з улікам таго, што ён «добрасумленна выканаў усе пагадненні са следствам». Запэўніў, што гатовы пакрыць матэрыяльную шкоду, але запатрабаваны тэрмін яўна перабольшаны. Таму заклікаў суд прыняць «правільнае і справядлівае рашэнне», не звязанае з пазбаўленнем волі.

    Нагадаем, раней бок абвінавачання папрасіў для яго 10 гадоў калоніі, а для Сцяпана Пуцілы і Яна Рудзіка — 20 і 19 гадоў адпаведна. 

    «Мной проста скарысталіся — cпачатку ў Варшаве, потым у Літве. А затым проста выкінулі, здаўшы беларускім уладам. Шчыра шкадую, што мае ўчынкі прывялі да такіх наступстваў. Вялікай памылкай было дабівацца «перамен» праз раскол грамадства. Я адкрыта прызнаю палітычную паразу. Рады, што змог знайсці ў сабе сілы і прызнацца, што здзейсніў памылкі. Адрозна ад тых, хто ў тым ліку зараз за мяжой прыкрываецца нейкай шырмай. Так, адказнасць ляжыць на мне…», — сказаў у судзе Раман Пратасевіч.

    Пасля гэтага суд выдаліўся ў дарадчы пакой для падрыхтоўкі пастановы канчатковага прысуду, які будзе абвешчаны 3 траўня.

    Працэс у Мінскім абласным судзе цягнецца з 16 лютага. Паводле дзяржаўнага абвінавачання, фігурантам інкрымінуецца здзяйсненне 1586 злачынстваў.

    Так, Сцяпана Пуцілу першапачаткова абвінавацілі паводле адзінаццаці артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Некаторыя пункты ўжо цягам працэсу былі неістотна адкарэктаваныя, але на працягласці запатрабаванага тэрміну гэта ніяк не адбілася.

    • ч. 3 арт. 130 КК — «Распальванне іншай сацыяльнай варожасці»;

    • ч. 1 арт. 290–5 КК — «Арганізацыя дзейнасці арганізацыі, якая ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь прызнана тэрарыстычнай»;

    • ч. 1 арт. 293 КК — «Арганізацыя масавых беспарадкаў»;

    • ч. 3 арт. 293 КК — «Навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаванне гэтай дзейнасці»;

    • ч. 1 арт. 342 КК — «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»;

    • ч. 2 арт. 342 КК — «Іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»;

    • ч. 1 арт. 357 КК — «Змова з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам»;

    • ч. 3 арт. 361 КК — «Заклікі да санкцый, іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь»;

    • ч. 1 арт. 361–1 КК — «Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім»;

    • ч. 2 арт. 361–2 КК — «Фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці»;

    • ч. 2 арт. 367 КК — «Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь»;

    • ч. 2 арт. 368 КК — «Абраза Лукашэнкі»;

    • арт. 369–1 КК — «Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь».

    Ян Рудзік абвінавачваўся на падставе дзесяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса, але ўжо ў судовым працэсе яму дадалі паўторнае кіраўніцтва «экстрэмісцкім фармаваннем» — у дадатак да Nex­ta «павесілі» яшчэ тэлеграм-канал «Беларусь галаўнога мозгу».

    • ч. 3 арт. 130 КК — «Распальванне іншай сацыяльнай варожасці»;

    • ч. 1 арт. 293 КК — «Арганізацыя масавых беспарадкаў»;

    • ч. 3 арт. 293 КК — «Навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаванне гэтай дзейнасці»;

    • ч. 1 арт. 342 КК — «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»;

    • ч. 2 арт. 342 КК — «Іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»;

    • ч. 1 арт. 357 КК — «Змова з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам»;

    • ч. 3 арт. 361 КК — «Заклікі да санкцый, іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь»;

    • ч. 1 арт. 361–1 КК — «Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім»;

    • ч. 2 арт. 361–2 КК — «Фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці»;

    • ч. 2 арт. 367 КК — «Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь»;

    • ч. 2 арт. 368 КК — «Абраза Лукашэнкі»;

    • арт. 369–1 КК — «Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь».

    Рамана Пратасевіча вінавацілі паводле сямі крымінальных артыкулаў, а ў сярэдзіне красавіка, як і ў выпадку з Янам Рудзікам, паўторна дадалі кіраўніцтва «экстрэміскім фармаваннем».

    • ч. 3 арт. 130 КК — «Распальванне іншай сацыяльнай варожасці»;

    • ч. 1 арт. 293 КК — «Арганізацыя масавых беспарадкаў»;

    • ч. 3 арт. 293 КК — «Навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаванне гэтай дзейнасці»;

    • ч. 1 арт. 342 КК — «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»;

    • ч. 2 арт. 342 КК — «Іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»;

    • ч. 3 арт. 361 КК — «Заклікі да санкцый, іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь»;

    • ч. 1 арт. 361–1 КК — «Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім»;

    • ч. 2 арт. 367 КК — «Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь»;

    • ч. 2 арт. 368 КК — «Абраза Лукашэнкі».

    Летась Камітэт дзяржбяспекі РБ унёс Сцяпана Пуцілу і Рамана Пратасевіча ў спіс асобаў, датычных да «тэрарыстычнай дзейнасці», а тэлеграм-канал Nex­ta абвешчаны ў Беларусі «тэрарыстычнай арганізацыяй».  

    Чытайце яшчэ:

    Прадукцыю «Еўрарадыё» ў расійскіх сацсетках прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі»

    Сегодня 37 лет со дня трагедии на Чернобыльской АЭС

    У СІЗА па «народным» артыкуле знаходзіцца Мікіта Найдзёнаў

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці