У ААН адрэагавалі на раненне японскага фотакарэспандэнта ў Кіеве
Прэс-сакратар Офісу ААН па каардынацыі гуманітарных намаганняў ва Украіне выказаў шкадаванне ў сувязі з раненнем японскага фотакарэспандэнта ў Кіеве 31 снежня і заклікаў абараніць мірнае насельніцтва Украіны.
«Мы засмучаны навінамі, што Ватару Секіта, фотакарэспандэнт японскай газеты AJ Wasahi, быў паранены падчас нападаў на Кіеў», — сказаў Савіяна Абру, каментуючы хвалю расійскіх нападаў на Кіеў у навагоднюю ноч, у выніку якіх таксама былі параненыя і загінулі мірныя жыхары па ўсёй тэрыторыі Украіны.
Журналіст знаходзіўся ў часткова разбураным у выніку абстрэлу гатэлі «Алфавіта».
«Журналісты не шкадуюць намаганняў, каб інфармаваць свет пра тое, як вайна ўплывае на людзей ва Украіне. Як і ўсе мірныя жыхары, яны павінны быць абароненыя», — апублікаваў заяву прадстаўнік ААН ва Украіне Савіяна Амбру ў Twitter.
Упраўленне ААН па каардынацыі гуманітарных намаганняў ва Украіне запусціла ў сацыяльных сетках хэштэг «цывільнае насельніцтва — не мішэнь», каб заклікаць удзельнікаў ваеннага канфлікту абараніць мірнае насельніцтва падчас ваенных дзеянняў.
Як паведамляюць украінскія СМІ, штатны карэспандэнт The Asahi Shimbun Ватару Секіта падчас расейскага ракетнага абстрэлу Кіева спыняўся ў гатэлі «Альфавіта», што непадалёк ад чыгуначнага вакзалу і палацу «Украіна». Гатэль быў часткова разбураны ў выніку абстрэлу.
31 снежня Ватару Секіта напісаў у Twitter, што сітуацыя ва Украіне складаная, але цёплая зіма дапамагае Украіне.
Чытайце яшчэ:
“Идеология, геноцид, слежка” — что случилось в 2022 году в правовом поле?
Не страціў свайго фірмовага пачуцця гумару. Медыяменеджэр Канстанцін Залатых у чаканні суда
Рэдактары незалежных медыя: “Хочацца пажадаць калегам назапашваць сілы і рэсурсы, каб мы былі гатовыя да новых выклікаў”