• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Віцебская журналістка на волі, але са штрафам у 100 базавых велічынь (больш за 1200 еўра)

    Суд Першамайскага раёна Віцебска прызнаў Жанну Іванову (Жалевіч) вінаватай у несанкцыянаваным пікетаванні паводле артыкула 24.23 КаАП.

    Жанна Іванова (псеўданім, пад якім яе ведаюць у Віцебску — Жанна Жалевіч) паведаміла праз Фэйсбук, што сёння яе судзілі, і вынікам стаў штраф памерам 3 200 рублёў.  Паведамленне стала пэўнай палёгкай для тых, хто ўвогуле не ведаў, што з ёй здарылася, і чакаў хаця б нейкіх звестак. Каля паловы на восьмую раніцы яна напісала ў сацыяльных сетках, што да яе ў кватэру ломяцца невядомыя. З таго моманту сувязі з журналісткай не было.

    Зрэшты, тэлефон Жанны Жалевіч не адказвае і дагэтуль: яго забралі міліцыянты ў якасці закладу, пакуль яна не сплоціць прызначаны судом штраф. Суд Першамайскага раёна Віцебска прызнаў жанчыну вінаватай у несанкцыянаваным пікетаванні паводле артыкула 24.23 КаАП. Падставай для адміністрацыйнага абвінавачання сталі чатыры малюнкі, размешчаныя ў “Одноклассниках” і Insta­gram. Міліцыянты Першамайскага РАУС заўважылі на іх беларускую нацыянальную сімволіку.

    Суд над журналісткай мусіў адбыцца ў 18 лістапада. Прынамсі, позву з такой датай яна атрымала ўчора ад міліцыянтаў, калі з прычыны хранічных хваробаў яе адмовіліся прыняць у ізалятары часовага ўтрымання. Невядома, чаму планы ў супрацоўнікаў міліцыі змяніліся, і яны забралі Жанну Жалевіч з дому пад прымусам.

    Чытайце яшчэ:

    СК: дело TUT.by скоро будет передано в прокуратуру

    Палітыка, сатыра, крынж і коцікі. Што незалежныя медыя посцяць у сацсетках?

    Беларускі журналіст хітрасцю выведаў у расійскіх “наймітаў” месца пастою пад Слонімам

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці