Слуцкае выданне «Інфа-Кур’ер» закрыла свой тэлеграм-канал
Рэдактараў раённай газеты Слуцка нядаўна арыштоўвалі.
У сваім тэлеграм-канале «Інфа-Кур’ер» паведаміў, што больш не будзе яго абнаўляць.
«Яшчэ раней мы спынілі магчымасць каментавання ў чаце. Больш на канале і ў чаце абнаўленняў не будзе. Думаем, нейкія шматслоўныя тлумачэнні прычын будуць недарэчнымі.
Просім: калі ласка, не збівайцеся са шляху гуманізму, спагады, павагі, імкнення да міру і рэальнага інфармавання, а не прапаганды і маніпуляцый. Таму прытрымлівайцеся той дарогі, па якой ідзём мы», — напісала выданне ў тэлеграм-канале.
Сама газета працягне выходзіць.
Нагадаем, 15 сакавіка ў рэдакцыі выдання быў ператрус. Рэдактар «Інфа-Кур’ера» Сяргей Станкевіч і яго намеснік Алег Рубчэня адбылі 15 сутак арышту нібыта за «непадпарадкаванне».
Газету адмаўляліся браць у кіёскі.
Чытайце яшчэ:
«Бачу палярнае стаўленне да беларусаў». Што абмяркоўвалі на журналісцкай сустрэчы ў Кіеве
«Коля або кайфуе ад жыцця, або копія бацькі і трохі „паехаў кукухай“». Вялікае інтэрв’ю з аўтарам «Сумнага Коленькі»
Полацкі журналіст і прафсаюзны актывіст Віктар Стукаў выйшаў на волю