• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Шведская асацыяцыя журналістаў адправіла калядныя паштоўкі зняволеным беларускім калегам

    У Швецыі, у якой свабода выказвання меркаванняў лічыцца адной з галоўных каштоўнасцяў і стаўпом дэмакратыі, апошнія гады з трывогай назіраюць за сітуацыяй са СМІ ў Беларусі. Цяпер мясцовая асацыяцыя журналістаў вырашыла падтрымаць беларускіх калегаў у зняволенні, даслаўшы ім калядныя паштоўкі.

    Шведская асацыяцыя нагадвае, што ў месцах зняволення ўтрымліваюцца больш за 30 беларускіх журналістаў, на іх сайце размешчаны спіс імён. Асабіста ўзгадваецца лёс гомельскай журналісткі Ларысы Шчыраковай, якая вымушана была спыніць кар’еру, аднак усе роўна была затрымана і асуджана да трох з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. За кратамі яна сустрэла 50-годдзе.

    Таксама скандынаўскія калегі адзначаюць, што БАЖ, які быў прызнаны беларускім рэжымам «экстрэмісцкім фармаваннем», працягвае змагацца за свабоду выказвання меркаванняў і незалежнасць СМІ. 

    У сваёй заяве савет асацыяцыі запатрабаваў неадкладнага вызвалення журналістаў, якія знаходзяцца пад вартай за сваю дзейнасць. А таксама асудзіў прызнанне БАЖ «экстрэмісцкім фармаваннем». Шведскія калегі патрабуюць, каб у Беларусі былі дазволеныя свабодныя прафсаюзы і іншыя асацыяцыі, якія змагаюцца за свабоду выказвання меркаванняў і правы чалавека.

    Чытайце яшчэ:

    Шлях да Беларусі ляжыць праз перамогу ва Украіне? Дыскусія пра тое, як утрымаць наш інфармацыйны парадак у свеце

    Андрэй Бастунец: Больш за 20 беларускіх медыяарганізацый прызнаныя «экстрэмісцкімі фармаваннямі»

    Беларусь згадваецца як адна з трох найбуйнейшых турмаў для журналістаў. «Рэпарцёры без межаў» падрыхтавалі сумную справаздачу

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці