• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Родныя атрымалі спатканне з Сацуком: хваравіты выгляд, цёмныя кругі пад вачыма, ацёклы твар

    Пасля таго, як Вярхоўны суд пакінуў у сіле вырак галоўнаму рэдактару інтэрнэт-партала "Ежедневник" Сяргею Сацуку, сваякам дазволілі спатканне ў СІЗА турмы №4, дзе ён чакае размеркавання ў калонію. Перадусім блізкія адзначаюць ягоны кепскі стан здароўя.

    Як расказаў Беларускай асацыяцыі журналістаў Аляксандр Сацук, родны брат палітвязня, вестку пра тое, што прысуд першай інстанцыі пакінулі ў сіле, Сяргей успрыняў спакойна. Адзінае, здзівіла, што апеляцыйны разгляд быў закрытым, хоць у Мінскім гарадскім судзе працэс праходзіў у адкрытым рэжыме.

    На думку Сяргея Сацука, гэта можа сведчыць, што суддзям проста няма чым абвергнуць атрыманыя ў апеляцыйнай заяве доказы яго невінаватасці. Куды больш засмуціўся навіной пра тое, што за некалькі дзён да разгляду скаргі затрымалі ягонага адваката — вось гэта здалося журналісту падазроным.

    «Сяргей казаў, што падаў суду ўсе неабходныя і дакладныя доказы сваёй невінаватасці. Аднак ні прыведзеныя аргументы, ні паказанні сведак не былі нават разгледжаныя і ўлічаныя пры вынясенні прысуду, а вердыкт заснаваны толькі на здагадках і дапушчальнасці! Няхай гэта, падкрэсліў ён, будзе цяпер на іх сумленні!», — пераказаў словы брата Аляксандр Сацук.

    Сваякі занепакоеныя, што на спатканні ў Сяргея Сацука быў хваравіты выгляд — цёмныя кругі пад вачыма, ацёклы твар, размаўляў у нос, бо гаймарыт няма чым лячыць.

    «Спыталі пра наступствы, якія ён раней уздымаў у лістах — праблемы з сэрцам, моцныя болі і частыя мігацельныя арытміі, звязаныя з ішэмічнай  хваробай сэрца. Падчас рэгулярнага прыёму лекавыя прэпараты дапамагалі, яшчэ можна было трываць, але цяпер лекі проста не даюць. Патрэбнае абследаванне яму там зрабіць не могуць. Мы ўсе хвалюемся, паколькі арытмія надзвычай небяспечная, прыводзіць не толькі да паталогій, а часта і да раптоўнай смерці, так што гэта не жарты. У яго жонкі таксама сур’ёзная сардэчная паталогія, з прычыны якой мае групу інваліднасці».

    Аляксандр Сацук прызнае, што брат вельмі стаміўся, але духам усё роўна не падае.

    «Проста як бы выгарэў знутры — праз тое, што вакол адбываецца. Дзякуючы шматлікім перасяленням па камерах наслухаўся шмат гісторый пра зламаныя лёсы людзей. Кажа, што за два месяцы прайшло столькі людзей, колькі на Валадарцы і за год не было! Слухаеш кожнага, і проста губляешся, не разумееш, у якой такой нерэальнай краіне знаходзішся. Сказаў, што адчувае вострую патрэбу выціснуць увесь гэты боль з сябе, скінуць гэту ношу».

    Бліжэйшым часам Сяргея Сацука павінны выправіць у адну з калоній для адбыцця пакарання. Як сведчыць практыка, звычайна гэта адна з устаноў той вобласці, куды вязня выпраўляюць у СІЗА да разгляду апеляцыі. 

    Журналіста затрымалі 8 снежня 2021 года, у яго дома правялі вобшук, потым адбыўся допыт у Следчым камітэце — з нейкіх прычын праваахоўнікі паднялі старую справу паводле ч. 2 арт. 430 Крымінальнага кодэксу («Атрыманне хабару»). Сяргея Сацука ўзялі пад варту і змясцілі ў СІЗА №1 Мінска.

    Ужо там да згаданага артыкула дадаліся яшчэ два: арт. 130 КК (распальванне варожасці) і арт. 426 КК (перавышэнне ўлады ці службовых паўнамоцтваў).

    Разгляд справы пачаўся 23 верасня 2022 года ў Мінскім гарадскім судзе. Абвінавачанне запрасіла для Сяргея Сацука 8 гадоў пазбаўлення волі, праз месяц ад пачатку пасяджэнняў суддзя Святлана Бандарэнка пагадзілася з прапановай пракурора і пакарала журналіста пазбаўленнем волі на запатрабаваны тэрмін у калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штрафам у эквіваленце 16 тысяч рублёў.

    У лістападзе Сяргея Сацука перавялі з мінскага СІЗА ў магілёўскую турму №4. Сёлета 10 лютага Вярхоўны суд не задаволіў апеляцыю і пакінуў у сіле прысуд першай інстанцыі.

    Чытайце яшчэ:

    “Я уехала, чтобы приносить пользу Беларуси”. Ради чего Александра Богуславская прервала журналистскую карьеру

    Меньше образовательного контента, больше пропаганды. В Гомеле утвердили план телерадиопередач, финансируемых за счет местного бюджета

    Амбасадарка Нідэрландаў Дафні Бергсма наведала Беласток, дзе сустрэлася з беларускімі журналістамі ў выгнанні

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці