Амбасадарка Нідэрландаў Дафні Бергсма наведала Беласток, дзе сустрэлася з беларускімі журналістамі ў выгнанні
"Сустрэча з амбасадаркай Нідэрландаў у Польшчы Дафні Бергсма адбылася ў офісе MediaPortBelarus у Беластоку. Яна сустрэлася з беларускімі журналістамі ў выгнанні", - піша MOST
Падчас сустрэчы амбасадарка расказала пра пазіцыю краіны наконт палітычных вязняў у Беларусі.
— У нас адзіная пазіцыя — адпусціць усіх палітычных вязняў. Тут справа не ідзе пра аднаго альбо двух, тут справа ідзе пра ўсіх. Наша паведамленне вельмі зразумелае — адпусціць усіх. […] Мы робім усё, што можам, але гэта кропля ў моры. Мы робім маленькія рэчы, падтрымліваем палітычны дыялог з Еўрасаюзам наконт санкцый, падтрымліваем журналістаў у выгнанні, аднак мы не можам змяніць рэжым. У нас ёсць санкцыі, якія робяць жыццё беларускіх улад цяжэй. Мы ўвялі санкцыі супраць Беларусі і Расіі. Нідэрланды супольна з Польшчай ініцыявалі дыскусіі аб увядзенні санкцый, і мы працягваем гэта рабіць. Я павінна быць шчырай, бо калі мы глядзім на гісторыю, то мы не бачым, што рэжым змяняўся толькі з‑за санкцый.
Чытайце яшчэ:
У выдавецкі дом «Інтэкс-прэс» прыйшлі сілавікі
“Я уехала, чтобы приносить пользу Беларуси”. Ради чего Александра Богуславская прервала журналистскую карьеру
Улады прызналі праект «Маланка Медыя» «экстрэмісцкім фармаваннем»