Вільня. Прэзентацыя фотакнігі «Плошча Перамен». Аўторак, 19:00
«Плошча Перамен» — праект Яўгена Атцецкага, фатографа і жыхара знакамітага мінскага двара, які выступіў супраць гвалту і фальсіфікацыі выбараў у Беларусі ў 2020 годзе. Суседзі аб'ядналіся, каб разам пратэставаць даступнымі ім спосабамі, падтрымліваць адно аднаго і іншых гараджан.
На працягу 2020–2021 гадоў Яўген дакументаваў жыццё супольнасці: ад з’яўлення першага мурала з «дыджэямі перамен» да акцый памяці ў гонар загінулага Рамана Бандарэнкі, выкрадзенага невядомымі з дзіцячай пляцоўкі ў двары.
Праект «Плошча Перамен» складаецца з некалькіх кампанентаў:
-
фотакніга, на выданне якой беларусы сабралі больш за 10 тысяч долараў на краўдфандынгавай платформе Kickstarter;
-
мультымедыйны сайт, на якім у храналагічным парадку і з дапамогай розных візуальных сродкаў сабраная гісторыя Плошчы Перамен;
-
выставы
На мерапрыемстве выступіць аўтар канцэпцыі праекта з прэзентацыяй фотакнігі і сайта. Пасля прэзентацыі пройдзе выдача кніг спонсарам, якія падтрымалі выхад кнігі на краўдфандынгавай платформе Kickstarter.
У Варшаве прэзентацыя пройдзе 18 жніўня ў Беларускім моладзевым хабе, plac Konstytucji, 6, пачатак а 19:00
У Вільні прэзентацыя пройдзе пры падтрымцы Беларускай асацыяцыі журналістаў
23 жніўня, а 19:00
у памяшканні Architektūros fondas, Vitebsko, 23
Запрашаем усіх ахвочых!
Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на пошту thesquareofchanges@gmail.com
Чытайце яшчэ:
«Ён мае аўтарытэт і сярод „палітычных“, і сярод крымінальнікаў». Як сядзіць журналіст Дзяніс Івашын, якога вінавацяць у «здрадзе дзяржаве»
У Польшчы прайшоў першы футбольны турнір, арганізаваны ў гонар Аляксандра Івуліна
Группу «Хартии-97» и «Гомельского флагштока» в «ВКонтакте» блокируют по жалобе Мининформа