• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Эксперты ААН заклікаюць неадкладна вызваліць Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага і іншых праваабаронцаў у Беларусі

    Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека апублікавала заяву з патрабаваннем вызваліць старшыню "Вясны" Алеся Бяляцкага, які атрымаў Нобелеўскую прэмію міру, а таксама іншых зняволеных праваабаронцаў.

    Пасля сімвалічнага рашэння Нобелеўскага камітэта прысудзіць Нобелеўскую прэмію міру 2022 года Алесю Бяляцкаму за ягоную бясстрашную працу па абароне правоў чалавека ў Беларусі эксперты* ААН паўтараюць свой заклік да яго вызвалення.

    У 1996 годзе Алесь Бяляцкі заснаваў беларускі Праваабарончы цэнтр «Вясна». У 2011 годзе Бяляцкага пасадзілі ў турму першы раз, а ў 2021‑м яго зноў затрымалі без выстаўлення абвінавачванняў. За кратамі таксама застаюцца яшчэ некалькі калегаў Бяляцкага з «Вясны».

    «У прыцягненні да адказнасці за грубыя парушэнні правоў чалавека ў Беларусі ёсць сур’ёзны прабел, і мы вітаем салідарнасць міжнароднай супольнасці і ўсе заснаваныя на міжнародным праве настойлівыя высілкі ў справе ўстанаўлення справядлівасці», — заявілі эксперты.

    Эксперты ААН выказалі занепакоенасць з нагоды адвольнага ўтрымання Бяляцкага пад вартай з 14 ліпеня 2021 года, якое яны назвалі часткай існуючай палітыкі па задушэнні праваабарончай дзейнасці і зачыстцы грамадзянскай прасторы ў Беларусі.

    Эксперты нагадалі беларускім уладам пра іх абавязальніцтвы па абароне правоў чалавека і заклікалі да неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх праваабаронцаў, затрыманых паводле палітычных матываў.

    «Мы ўстурбаваныя працягам адвольнага затрымання Алеся Бяляцкага і новымі абвінавачваннямі, што прадугледжваюць пакаранне да 12 гадоў пазбаўлення волі і высунутыя за законную праваабарончую дзейнасць», — падзяліліся эксперты.

    У заяве адзначаецца, што «працяглыя турэмныя тэрміны, вынесеныя праваабаронцам, дэманструюць злоўжыванне сістэмай правасуддзя і беспакаранасць, з якой дзейнічаюць беларускія ўлады».


    *Эксперты: Анаіс Марэн, Спецыяльная дакладчыца па пытанні аб палажэнні ў галіне правоў чалавека ў Беларусі; Мэры Лоўлар, Спецыяльная дакладчыца па пытанні аб палажэнні праваабаронцаў; Ірэн Хан, Спецыяльная дакладчыца па пытанні аб заахвочванні і абароне права на свабоду меркаванняў і іх свабоднае выказванне.

    Спецыяльныя дакладчыкі з’яўляюцца часткай так званых Спецыяльных працэдур Савета па правах чалавека. Спецыяльныя працэдуры, найбуйны орган незалежных экспертаў у сістэме ААН па правах чалавека, — гэта агульная назва незалежных механізмаў Савета па вызначэнні фактаў і маніторынгу, якія займаюцца або канкрэтнымі сітуацыямі па краінах, або тэматычнымі пытаннямі ва ўсіх частках свету. Эксперты спецыяльных працэдур працуюць на добраахвотнай аснове; яны не з’яўляюцца супрацоўнікамі ААН і не атрымліваюць заробак за сваю працу. Яны незалежныя ад любога ураду ці арганізацыі і выступаюць у сваёй асабістай якасці.

    Читайте ещё:

    Яшчэ адзін беларус атрымаў Нобель! Факты пра Алеся Бяляцкага

    Тры беларускі запусцілі ток-шоу «Трэба пагаварыць»

    Олег Агеев: «Я спросил: «А какое преступление вы хотите раскрыть при помощи карты, изданной в Австро-Венгерской империи?»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці