• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прапагандысты Бабруйска знялі абразлівы відэасюжэт пра незалежную газету “Бобруйский курьер”

    Бабруйскія ўлады працягваюць пераслед незалежнага інтэрнэт-выдання “Бобруйский курьер”. У тэлеграм-канале мясцовага дзяржаўнага радыё “ЗефірFM” з’явіўся пяціхвілінны сюжэт пра газету і яе супрацоўнікаў.

    Увесь фільм — гэта нібы спроба аўтара паказаць, наколькі ён умее абражаць.

    Фактаў у сюжэце няма, ніякіх доказаў таго, пра што гаворыцца — таксама. У кожным сказе — абраза, аўтар сюжэта насамрэч не падбірае выказванні.

    У дачыненні да галоўнага рэдактара “БК” і журналістаў выдання гучаць такія словы як “свіння”, “ручны звярок” і т. п. Пры гэтым дзяржаўнае медыя — радыё “Зефір FM”, якое называе сябе СМІ, не саромеецца выкладаць такі фільм у публічны доступ. Відэашэраг, на якім пабудаваны сюжэт, зроблены з відэарэпартажаў “Бобруйского курьера”.

    Пачынаецца прапагандысцкі відэаролік з кадраў паслявыбарчых пратэстаў 2020 года, калі бабруйцы масава выходзілі на плошчы і вуліцы свайго горада. Закадравы тэкст чытае галоўны рэдактар праўладнай газеты “Бабруйскае жыццё”  Мікалай Сілкоў.

    Найбольш увагі ў сюжэце надаецца галоўнаму рэдактару “Бобруйского курьера” Анатолю Санаценку, які цяпер утрымліваецца ў бабруйскім ІЧУ. Аўтар роліка кажа, што яшчэ на пачатку 2000‑х гадоў Санаценка выпрошваў грошы ў ЗША і Нямеччыны для “БК”, а журналістам абяцаў па 30$ за публікацыю, але гэтыя грошы нібыта не былі выплачаныя, пасля чаго ўсе супрацоўнікі, нібыта, сышлі з выдання. Аднак ніякіх фактаў, якія б пацвярджалі гэтыя словы, у роліку не прыводзіцца.

    Далей аўтар сюжэта ўзгадвае, што ў 2011 годзе выданне нібыта публікавала “фэйкі” пра тэракт у мінскім метро. Потым кажа пра дачыненне Анатоля Санаценкі да тэлеканала “Белсат”, хоць насамрэч ён ніяк не звязаны з “Белсатам” ужо шмат гадоў.

    Нагадаем, што галоўны рэдактар “Бобруйского курьера” быў затрыманы паміж 12 і 15 верасня. Спачатку яго асудзілі на 15 сутак. Потым 28 верасня адбыўся другі суд, і Анатоль Санаценка атрымаў яшчэ 14 сутак арышту. Паводле якога артыкула судзілі галоўнага рэдактара, невядома. Сваякі затрыманага нічога не паведамляюць. Вядома, што ў яго правялі ператрус і забралі ўсю тэхніку. Ёсць інфармацыя таксама пра ператрус і адабранне тэхнікі ў журналістаў “БК”.

    19 верасня старонка “БК” перастала адчыняцца ў Беларусі і за мяжой. 26 верасня суд Бабруйскага раёна і г. Бабруйска прызнаў прадукцыю сайта “БК” babruysk.by экстрэмісцкай.

    Таксама на пачатку верасня заблакавалі сайт “Вечерний Бобруйск”. Старонка дагэтуль недасяжная, аднак у Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў “ВБ” пакуль няма.

    Чытайце яшчэ:

    В суд направлено уголовное дело по обвинению экс-журналиста Дмитрия Лукши

    Погиб 22-летний журналист БТ. По предварительной информации — несчастный случай

    Белорусская команда запустила онлайн-журнал «Dyslexiс thinking»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці