• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прах праваабаронцы Алега Гулака перавезлі ў Беларусь

    Але, як паведаміла «Народнай Волі» дачка праваабаронцы Дамініка Гулак, пахавання яшчэ не было. 

    Старшыня Беларускага Хельсінскага камітэта Алег Гулак памер 16 снежня 2022 года ў Вільні. Яму было 55 гадоў.  Праз чатыры дні ў літоўскай сталіцы адбылася грамадзянская паніхіда. Праваабаронцу крэміравалі.

    «Ужо тады вырашылі, што бацька будзе пахаваны на Радзіме, у вёсцы Жылічы», — распавяла «Народнай Волі» Дамініка Гулак. І дадала, што зараз вырашаецца, які помнік будзе усталяваны на магіле спадара Гулака.

    «Пакуль агульнага рашэння няма, усім разам цяжка пагадзіцца на помнік, які б задавальняў усіх, — удакладніла дачка праваабаронцы. – Калі з’явіцца інфармацыя пра захаванне таты, думаю, я паведамлю пра гэта»​.

    Нагадаем, Алег Гулак нарадзіўся 1 верасня 1967 году ў пасёлку Жылічы на Магілёўшчыне.  Ён атрымаў дыплом Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спэцыяльнасці «правазнаўства».З 1990 па 1996 год працаваў юрысконсультам шэрагу арганізацыяў, з 1996 году – у Беларускім Хельсінскім камітэце. Ён браў удзел у стварэнні пінскай суполкі, з 1997 году юрыст, затым выканаўчы дырэктар, з 2007 году намеснік старшыні, з 2008 году старшыня.

    Чытайце яшчэ:

    Сайт Беларускай асацыяцыі журналістаў заблакавалі ў Расіі

    «Айфоны калег ускрылі спецыяльнай прыблудай на раз-два». Аповед журналістаў, чыю рэдакцыю знішчылі два месяцы таму

    «Наблюдается туркменизация». Эксперты о ситуации с независимой журналистикой в Беларуси

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці