• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    ПЦ “Вясна”:“Зніклая” пасля суда рэдактарка “Автобизнеса” знайшлася ў гомельскай калоніі

    Суд над галоўнай рэдактаркай аўтамабільнага інтэрнэт-партала abw.by (пераемнік газеты “Аўтадайжэст”) Юліяй Мудрэўскай распачаўся 19 верасня 2022 года. Аднак далейшы лёс палітзняволенай заставаўся загадкай — пра вынікі працэсу адмаўляліся казаць і яе калегі, і сваякі. І вось нарэшце журналістка “знайшлася”... у калоніі.

    Толькі праз чатыры месяцы праваабаронцам “Вясны” ўдалося даведацца, што кіраўніцу аўтавыдання прыгаварылі да 1,5 года калоніі паводле абвінавачання ў “масавых беспарадках”. Акрамя таго, ёй прысудзілі штраф на карысць прадпрыемства “Мінсктранс” за эканамічныя страты ў выніку “блакавання дарог”. Сума “кампенсацыі” невядомая, досвед іншых палітычных працэсаў паказвае, што гаворка можа ісці пра дзясяткі тысяч долараў.    

    Спачатку была інфармацыя пра магчымую “хатнюю хімію” для Юліі Мудрэўскай, але праз закрыты фармат працэсу, на якім настаяла суддзя Фрунзенскага раёна Мінска Алена Бушава, спраўдзіць звесткі ў аператыўным парадку не атрымалася. Таксама не пайшлі насустрач маніторцам родныя асуджанай і яе супрацоўнікі. 

    Паводле наяўных звестак, ужо адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі на вырак у Вярхоўным судзе, але вышэйшая інстанцыя пакінула яго без задавальнення. 

    Такім чынам, жанчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў 2020 годзе і выправілі на 1,5 года ў гомельскую калонію №4 (адрас для карэспандэнцыі: 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3. Юлія Іванаўна Мудрэўская).

    16 чэрвеня 2022 года сілавікі паведамілі пра затрыманне трох супрацоўнікаў партала “Автобизнес — abw.by”. Гэта галоўная рэдактарка Юлія Мудрэўская, рэдактар спецыяльных праектаў Юрый Гладчук і выпускаючы рэдактар Вадзім Зянкевіч. Практычна адразу праваабарончая супольнасць прызнала іх палітычнымі вязнямі.

    Як стала зразумела з «пакаяльных» відэа, растыражаваных блізкімі да праваахоўнікаў тэлеграм-каналамі, супраць Юліі Мудрэўскай і Юрыя Гладчука распачалі крымінальныя справы за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях, а Вадзіма Зянкевіча пасля допыту адпусцілі з “апошнім папярэджаннем”.  

    Пераследу журналістаў папярэднічаў хакерскі ўзлом праграмнай сістэмы партала. 15 чэрвеня 2022 года ў акаўнце на карпаратыўных сацсетках з’явілася правакацыйная публікацыя, якая сведчыла, што доступ да адміністравання атрымалі староннія асобы: маўляў, асобныя супрацоўнікі «нагняталі сітуацыю ў краіне». Следам у працоўным чаце ўсплылі скрыны ўнутранага ліставання.

    Пасля зняволення журналістаў сілавікі абвінавацілі іх у  “несанкцыянаваных мерапрыемствах” у жніўні-верасні 2020-га, а таксама сцвярджалася, што рэдактарат свядома не прапускаў на сайт «прадзяржаўныя навіны», а Юлія Мудрэўская ў карпаратыўных паведамленнях “заахвочвала падпалы машын журналістаў афіцыйных СМІ, падчас пратэстаў кідала ў сілавікоў камяні і рушыла першай у калоне натоўпу з мэтай захопу аднаго з РУУС Мінска”.

    Пры тым, што на камеру сілавікоў рэдактарка пацвярджала толькі “ўдзел у акцыях з перакрыццём дарог», усе іншыя гвалтоўныя дзеянні катэгарычна абвергла. 

    Працэс над Юліяй Мудрэўскай пачаўся 19 верасня 2022 года ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска, але судовае падсумаванне так і не з’явілася — блізкія журналісткі вырашылі публічна не агучваць ніякую інфармацыю, каб “не справакаваць больш жорсткую рэакцыю”.

    Выглядае, што прыкладна той жа логікай кіруюцца і ў атачэнні Юрыя Гладчука. Суд над ім стартаваў на пачатку снежня, але і праз паўтара месяца няма ўцямных звестак пра фінальную стадыю. Вядома толькі, што яго вінавацілі ў «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (арт. 342 Крымінальнага кодэкса з санкцыяй да 3 гадоў зняволення), а таксама ў падпісцы на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы.

    Чытайце яшчэ:

    Гомельскія журналісты ў СІЗА — што пра іх вядома на сёння

    Разгляд апеляцыі Сергея Сацука прызначаны на пачатак лютага. За кратамі журналіст мае праблемы са здароўем

    Что такое выгорание, чем оно опасно и как с ним справиться?

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    Теперь консул может только изъять паспорт. Что означает новый указ для белорусов, уехавших из страны?

    Очередное решение властей, которое поражает в правах белорусов.  Лукашенко подписал указ, которым изменил порядок выдачи документов в посольствах и консульствах за границей. Теперь там нельзя продлить или получить паспорт. Как же быть? Комментирует юридическая служба БАЖ.
    05.09.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці