Палююць на журналістаў. Затрымалі таксама і Аляксандра Буракова-малодшага АБНОЎЛЕНА
У 15:25 у Магілёве невядомыя ў масках затрымалі мясцовага журналіста і праваабаронцу Аляксандра Буракова-малодшага.
Затрыманне адбылося на вачох у намесніка старшыні ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Алега Агеева, які чакае судоў над затрыманымі раней журналістамі Аляксандрам Бураковым-старэйшым і Уладзімірам Лапцэвічам.
Абноўлена ў 17:50. У аддзяленнях міліцыі Магілёва заяўляюць, што Аляксандра Буракова-малодшага да іх не прывозілі.
Намеснік старшыні ГА “БАЖ” Алег Агееў, які быў сведкам захопу, патэлефанаваў на гарачую лінію “102” і паведаміў, што быў сведкам выкрадання чалавека. У міліцыя яго апыталі, заяву аб выкраданні чалавека прынялі.
21:00. Буракоў-малодшы ў ІЧУ. Вінавацяць у парушэнні арт. 23.34 КаАП, суд у пятніцу.
У Магілёве адбылася правакацыя супраць журналістаў, затрыманыя Буракоў і Лапцэвіч