Падтрымайце палітзняволеных журналістаў Ірыну Леўшыну і Андрэя Аляксандрава
Праз 6 дзён дабрачынны збор будзе закрыты. Засталося сабраць менш за 1000 еўра!
6 кастрычніка 2022 года ў Менскім абласным судзе быў абвешчаны вырак па «справе БелаПАН» — найстарэйшага незалежнага інфармацыйнага агенцтва Беларусі.
Суддзя Вячаслаў Тулейка прыгаварыў да 4 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму дырэктарку — галоўную рэдактарку БелаПАН Ірыну Леўшыну і да 14 гадоў узмоцненага рэжыму былога намесніка дырэктара Андрэя Аляксандрава. Андрэй таксама аштрафаваны на 1000 базавых велічыняў (32 тысячы рублёў).
Яны абвінавачваюцца ў стварэнні экстрэмісцкага фармавання, якім КДБ Беларусі лічыць журналістаў БелаПАН. Аляксандраў таксама абвінавачваецца ў «здрадзе дзяржаве», нясплаце падаткаў у асабліва буйным памеры і падрыхтоўцы грамадзян для ўдзелу ў закалотах па ч. 2 арт. 342, што выражалася ў выплаце штрафаў удзельнікам пратэстаў.
Суд адбываўся ў закрытым рэжыме, таму ніякія дэталі працэсу грамадскасці невядомыя.
Ірына Леўшына працавала ў БелаПАН практычна з моманту яго заснавання ў 1991 годзе. Яна заўсёды прытрымлівалася прынцыпаў сумленнасці і свабоды слова. У судзе Ірына выступілі з магутным апошнім словам. Яна не прызнала сваю віну і заявіла, што працягне паведамляць праўду людзям — цяпер вусна. Яна перакананая, што праўда не бывае дзяржаўнай ці недзяржаўнай, а журналісты не павінны быць абслуговым персаналам.
Андрэй Аляксандраў — журналіст і медыямэнэджэр, былы намеснік дырэктара БелаПАН.
Сваю кар’еру журналіста ён пачаў у Наваполацку ў недзяржаўнай газеце «Хімік». У 2011 годзе Андрэй выйграў прэстыжную стыпендыю Chevening ад МЗС Вялікабрытаніі, па якой з’ехаў вывучаць медыямэнэджмэнт у магістратуры Вестмінстэрскага ўніверсітэта. Затым ён працаваў у Лондане ў офісах 19, але ў 2014 годзе пакінуў спакойнае жыццё ў Лондане дзеля здымак фільма аб падзеях на Данбасе, пасля чаго Андрэй вярнуўся ў Беларусь, дзе з 2014 па 2018 гады працаваў намеснікам дырэктара БелаПАН.
Андрэй — шматгадовы адданы заўзятар футбольнага клуба «Ліверпуль». У турме для ўзняцця духу ён кожны дзень спявае песню You’ll Never Walk Alone, вядомую як гімн «Ліверпуля». Андрэй нават пераклаў яе на беларускую мову, назваўш «Ты ніколі не будзеш адзін».
Якая сума неабходна?
5000€ — Падтрымка палітвязняволеных журналістаў.
ПАТРЫМАЦЬ ЖУРНАЛІСТАЎ МОЖНА ТУТ