Не толькі Дунін-Марцінкевіч: у спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў дадалі кнігі Геніюш, Арсенневай і Някляева
У спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў Міністэрства інфармацыі трапілі не толькі прадмова да выдання твораў Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча і два вершы са зборніка, але і іншыя кнігі праекта класікі беларускай літаратуры і літаратуры пра Беларусь «Беларускі кнігазбор». На гэта звярнуў увагу Reform.by.
15 жніўня суд Цэнтральнага раёна Мінскаунёс у спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў:
-
Кнігу з серыі «Беларускі кнігазбор» Выбраныя творы / Лідзія Арабей; прадм. Л. Савік. – Мінск: Кнігазбор, 2013. — 608 с.: [8] с.: іл. – («Беларускі кнігазбор»: Серыя 1. Мастацкая літаратура), ISBN 978–985-7057–77‑1.
-
Кнігу з серыі «Беларускі кнігазбор» Геніюш Л. Выбраныя творы / Уклад., прадм. i камент. М. Скоблы. – Мн.: «Беларускі кнігазбор», 2000. – 616 [8] с.: іл., ISBN 985‑6318-84‑Х.
-
Кнігу з серыі «Беларускі кнігазбор» Арсеннева Н. Выбраныя творы / Уклад., камент. Л. Caвик; Прадм. А. Сямёнавай. – Мн.: «Беларускі кнігазбор», 2002. – 592 с. [8] с.: ил – (Беларускі кнігазбор; сер. 1. Мастацкая літаратура), ISBN 985‑6638-55‑О.
-
Кнігу з серыі «Беларускі кнігазбор» Някляеў У. Выбраныя творы / Уладзімір Някляеў; уклад., камент. В. Болдыравай; прадм. Р. Барадуліна. – Мінск: Кнігазбор, 2009. – 576 с.: [8] с. іл. – («Беларускі кнігазбор»: Серыя 1. Мастацкая літаратура), ISBN 978–985-6930–74‑7.
У праекце «Беларускі кнігазбор» выдаўцы збіралі найлепшыя творы мастацкай літаратуры, айчыннага літаратуразнаўства і гістарыяграфіі.
Чытайце яшчэ:
Праваабаронцы прызналі блогера Аляксандра Ігнацюка палітвязнем
«У калоніі дапамагаў іншым зняволеным, але непублічна, таемна». Інтэрв’ю Леаніда Судаленкі для БАЖ
Дзяржаўная беларускамоўная газета «Культура» пачала дубляваць навіны ў тэлеграме па-руску