• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Навіны палітвязняў: Чым займаецца за кратамі журналіст Дзяніс Івашын

    Пачынаючы з чэрвеня 2023 года журналіста Дзяніса Івашына трымаюць у крытай турме ў Жодзіне, куды яго даставілі з калоніі № 15 паводле рашэння суду аб змене рэжыму.

    Ад Дзяніса Івашына родным даходзяць лісты і паштоўкі, а раз на месяц ён ім тэлефануе. Жонка палітвязьня Вольга Івашына расказала, чым муж заняты ў вязьніцы.

    «Большасьць часу займаецца чытаньнем мастацкай літаратуры і розных дапаможнікаў у вывучэньні моваў. Нядаўна замовіў сабе кнігу Габрыеля Гарсія Маркеса (адзін з улюбленых пісьменьнікаў Дзяніса) праз кніжны клюб, чакае, калі прыйдзе замова.

    Раз на месяц Дзяніс можа нам тэлефанаваць. Днямі быў чарговы званок. Сказаў, што фізычна адчувае сябе нармальна. А маральны дух на той жа — ледзь не касьмічнай — вышыні. Ён стараецца сачыць за міжнароднымі навінамі, наколькі гэта магчыма за кратамі. У асноўным праз пэрыядычныя выданьні, якія выпісвае», — расказала жонка палітвязьня.

    Улады хочуць адабраць стары дамен. Мы змянілі пошту і сайт!

    Паводле Вольгі Івашынай, яе муж не забываецца на важныя для гісторыі Беларусі падзеі і гістарычныя даты.

    «Паўнамёкамі прыгадаў 10‑ю гадавіну пачатку Рэвалюцыі годнасьці ва Ўкраіне, 4‑я ўгодкі пахаваньня паўстанцаў-каліноўцаў 1863–64 гг. у Вільні, 90‑ю гадавіну Галадамору і 103‑я ўгодкі Слуцкага збройнага чыну. Усе гэтыя падзеі, паводле Дзяніса, — зьвёны аднаго ланцуга, шматгадовага змаганьня народаў Украіны і Беларусі за свабоду і незалежнасьць ад імпэрыі», — мяркуе Вольга Івашына.

    Што да ўмоваў адбыцьця пакараньня, тут у Дзяніса Івашына без асаблівых зьменаў:

    «Не працуе, мае толькі штодзённы шпацыр ува ўнутраным дворыку жодзінскай вязьніцы. На ўмовы ня скардзіцца».

    • Журналіста з Горадні Дзяніса Івашына арыштавалі ў сакавіку 2021 году і ў чэрвені 2022-га на закрытым працэсе асудзілі на 13 гадоў і 1 месяц зьняволеньня, абвінаваціўшы ў «здрадзе радзіме» і «незаконным зборы і распаўсюдзе зьвестак аб прыватным жыцьці».

    • Да арышту Дзяніс Івашын працаваў як рэдактар-валянтэр беларускай вэрсіі сайту міжнароднай расьсьледніцкай супольнасьці Inform­Na­palm, а таксама быў няштатным карэспандэнтам газэты «Новы час».

    • Журналіст стаў вядомы дзякуючы сваім расьсьледаваньням пра скандальную будоўлю рэстарацыі ў Курапатах, а таксама пра пераход былых украінскіх «беркутаўцаў» у сілавыя структуры Беларусі.

    • Праваабаронцы прызналі Дзяніса Івашына палітычным вязьнем.

    Чытайце таксама:

    Два гады за кратамі. Пра што піша ў лістах палітзняволены журналіст Андрэй Кузнечык

    Польскія журналісты заклікалі сейм і сенат расказваць пра Анджэя Пачобута на міжнародным узроўні

    Былога відэааператара Андрэя Толчына вінавацяць у экстрэмізме

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці