• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Наша Ніва»: Папулярныя лакальныя медыя пачалі перадаваць рэдакцыям дзяржСМІ

    Дакладна вядома пра тры выпадкі — рэзкія змены ў тэлеграм-канале «Наш родны край Лагойск», захоп інстаграм-канала «Стоўбцы Сіці» і змена ўладальніка рэсурса kraj.by.

    «Наш родны край Лагойск» змяніў шыльду з «Лагойск (не) афіцыйна» 19 кастрычніка 2023 года. У канале з’явілася паведамленне пра тое, што на арыгінальным канале знайшлі «экстрэмісцкія матэрыялы», таму на яго базе створаны «новы канал», які не мае нічога супольнага са старым. 

    Усе допісы з яго былі выдаленыя. Цяпер на ім проста цытуюцца афіцыйныя паведамленні і допісы чарнасоценнай «Мінскай праўды». Адметна, што мясцовая раёнка называецца «Родны край». Невядома, ці канал захоплены, ці проста ранейшых аўтараў «нармалізавалі».

    Падобнае адбылося і з інстаграм-старонкай «Стоўбцы Сіці», якая мае больш за 10 тысячаў падпісантаў. Пра гэта стала вядома пасля таго, як былыя аўтары старонкі зрабілі сваю — «Ало, Стоўбцы». У апісанні яны ўказалі, што іх «папрасілі аддаць старонку «Стоўбцы Сіці» і цяпер яе вядуць супрацоўнікі «Мінскай праўды». Скрыншот выклала ў сябе «кіберказачка» Вольга Бондарава.

    Цяпер кантэнту ў «Стоўбцы Сіці» стала меней і ён менш цікавы.

    Свойства изображения

    Яшчэ адзін прыклад — папулярны непалітычны рэсурс kraj.by, які піша пра навіны заходняй часткі Мінскай вобласці, трохі закранаючы Гродзеншчыну і Віцебшчыну. Існаваў ён з 2011 года, а з 2019-га быў афіцыйна зарэгістраваны як СМІ.

    З лета 2023-га рэквізіты на сайце моўчкі змяніліся на рэквізіты «Мінскай праўды». Аніякіх паведамленняў пра гэта не было, але, імаверна, цяпер яго таксама вядуць журналісты гэтага выдання. Невядома, на якіх умовах дзяржСМІ атрымалі рэсурс, па ўсім відаць, проста забралі з дапамогай ціску зверху.

    Падобна, што «Мінская праўда» з дапамогай сілавых структураў вырашыла падмяць пад сябе ўсе медыя Мінскай вобласці — як дзяржаўныя, гэтак і недзяржаўныя.

    Чытайце яшчэ:

    Instagram-старонка «Будзьма беларусамі!» прызнаная беларускімі ўладамі «экстрэмісцкай»

    Аляксандра Манцэвіча перавялі ў следчы ізалятар у Баранавічах

    У Беларусі з’явіцца дзяржаўная ўзнагарода для супрацоўнікаў СМІ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці