• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    На кінафестывалі «Bulbamovie» перамог дакументальны фільм журналісткі Таццяны Свірэпы

    Дакументальны фільм «Беларусь 23.34» распавядае пра беларускія пратэсты 2020 года. Фільм зняты на аснове 25 інтэрв'ю з ахвярамі і хронікі тых часоў. 

    Як распавёў ТГ-канал «Священный Белавуд», узнагародзіла праект Польская дзяржаўная фільматэка. Рэжысёрка Таццяна Свірэпа атрымала грашовы прыз у памеры 15 тысяч злотых, а таксама магчымасць скарыстацца архівам Польскай кінатэцы для сваіх новых фільмаў.

    Улады хочуць адабраць стары дамен. Мы змянілі пошту і сайт!

    У «Беларусь 23.34» паказаны шлях затрыманага на акцыі пратэсту: марш і затрыманне, паездка ў турэмным грузавіку, рэгістрацыя ў аддзяленні міліцыі, суд, турма, вызваленне і асэнсаванне перажытага.

    Фільм здымалі яшчэ ў Беларусі ў студзені-лютым 2021 года. Як распавядала ў колішнім інтэрв’ю БАЖ Таццяна Свірэпа, у каманды  было пяць здымачных дзён і 30 герояў.

    — Гэта былі нервовыя здымкі. Людзі ішлі проста па чарзе, мы задавалі ім пытанні па шаблону і запісвалі інтэрв’ю. У нас штодзень быў запіс гісторый, гісторый пра катаванні шасці чалавек. Я кансультавалася з праваабаронцамі з «Вясны» падчас падрыхтоўкі да здымак, і яны сказалі, што трэба працаваць у партнёрстве з псіхолагам. Псіхолаг прысутнічаў на здымачнай пляцоўцы, сачыў за тым, каб ніхто не «выляцеў». Дарэчы, пасля нашага фільма некалькі герояў пайшлі на тэрапію.

    Пасля здымак у хуткім часе рэжысёрка з’ехала з Беларусі.

    Чытайце яшчэ:

    Рэжысёрка стужкі «Беларусь 23.34» Таццяна Свірэпа: Я не маю адукацыі ў сферы кіно, таму ўсё раблю метадам спробаў і памылак

    Былога відэааператара Андрэя Толчына вінавацяць у экстрэмізме

    Крызіс даверу ці крызіс аўдыторыі? Гарачая спрэчка наконт «паразы ў інфармацыйнай вайне»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці