• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Міністэрства інфармацыі вынесла папярэджанне тэлеканалу «Наше ТВ», якое працуе ў Віцебску

    Афіцыйнае папярэджанне звязана з парушэннем заканадаўства аб СМІ, але прычын санкцыйных захадаў у дачыненні ТАА «Наше ТВ» Telegram-канал Мінінфарма не паведамляе.

    На пачатку сваёй дзейнасці кабельны тэлеканал «Наше ТВ» прэзентаваў сябе як сямейнае тэлебачанне з бесперапынным вяшчаннем для мэтавай аўдыторыі «ад 4 да 80 гадоў». Гледачам з Віцебска і бліжэйшых раёнаў абяцалі культурна-асветніцкія і інфармацыйныя перадачы, аўтарскія праграмы, гістарычныя нарысы, навінкі і класіку сусветнага кінематографа.

    Але амбітныя планы не спраўдзіліся: пасля няўдалых спробаў асвятляць віцебскія навіны і рабіць якасную платную рэкламу тэлеканал перайшоў да трансляцыі расійскіх і замежных фільмаў ды відэакліпаў. Калектыў тэлеканала паступова распаўся.

    Таварыства з абмежаванай адказнасцю «Наше ТВ» з’яўляецца таксама заснавальнікам тэлепраграмы «РУ.ТВ».

    Дарэчы, некалькі гадоў таму відэааператарам на тэлеканале «Наше ТВ» працаваў Вячаслаў Лазараў — палітзняволены журналіст, якога вінавацяць у сувязях з «Белсатам». Лазараву інкрымінуюць ч.1 арт. 364–1 Крымінальнага кодэкса (спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці), з моманту затрымання 9 лютага 2023 года яго ўтрымліваюць у СІЗА‑2 Віцебска.

    Читайте еще: 

    Журналіст Караль Гусеніца: Падзеі ў Беларусі ў 2020-ым былі важныя для палякаў праз агульнага ворага — Расію

    Івулін прайграў заклад і пазваніў Мукавозчыку — папрасіцца на працу ў «СБ» і вярнуцца ў Беларусь

    «Калі журналіст будзе рабіць два вялікіх якасных матэрыялы на месяц, яму на хлеб не хопіць». Гутарка з рэжысёркай Ксеніяй Галубовіч

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці