• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Івулін прайграў заклад і пазваніў Мукавозчыку — папрасіцца на працу ў «СБ» і вярнуцца ў Беларусь

    Аляксандр Івулін прайграў заклад пісьменніку Сашу Філіпенку і вымушаны быў выканаць заданне — пазваніць прапагандысту Андрэю Мукавозчыку, расказаць пра тое, што думае вярнуцца ў Беларусь, і спытацца пра працу, піша «Наша Ніва».

    Відэа размовы журналіст апублікаваў на ютуб-канале «ЧестнОК».

    Івулін пазваніў прапагандысту і спытаў, ці ёсць у яго шанцы вярнуцца і ўладкавацца на працу ў «СБ. Беларусь сегодня» ў аддзел спорту. Ён адзначыў, што Мукавозчык для яго «заўсёды быў маральным арыенцірам, камертонам».

    «Шанцы ёсць заўсёды. Надзея памірае апошняй», — адказаў на пачатку размовы Мукавозчык і спытаўся, ці не запісваецца іх размова. На гэта ён атрымаў станоўчы адказ.

    Прыводзім далейшы дыялог.

    — Я не сачыў за вашай творчасцю моцна, шчыра скажу, — адказвае Мукавозчык. — Я маю на ўвазе, што не сачыў за вашай творчасцю апошніх часоў.

    — Ну, пакуль я з Аляксандрам Хацкевічам пагаварыў. Ведаеце такога футбаліста? — спытаў Івулін.

    — Так. Зразумела. Якія вы яму пытанні задавалі і пра што была гутарка?

    — Мы пра Беларусь гаварылі многа, пра футбол наш. Як вам, дарэчы, наш футбол?

    — Ахаха. Мне цяжка адказваць на гэтае пытанне.

    — Наколькі вам патрэбныя ў «СБ» кадры?

    — Пппфф. Настолькі, каб вось проста браць чалавека з вуліцы ці, напрыклад, надта адчуваць патрэбу ў журналісце Івуліне — вось настолькі нам кадры не патрэбныя. Але, паколькі вы чалавек не бясталентны, то, з іншага боку, я зноў выкажу сваё меркаванне.

    Па-першае, я лічу, што таленту заўсёды можна знайсці неабходны ўжытак. Па-другое, для таго ўласна Богам і дадзеная маладосць, каб рабіць памылкі і на іх вучыцца. Я бы хацеў з вамі паразмаўляць вочы ў вочы і зрабіць свае высновы, ці сапраўды вы нешта ўразумелі, нешта зразумелі за гэты час ці не.

    — Так, як я разумею, гэта як кейс з Раманам Пратасевічам атрымліваецца? Ён усвядоміў, асэнсаваў, зразумеў.

    — Ён памілаваны нашым, маім вярхоўным галоўнакамандуючым. Абмяркоўваць загад вярхоўнага я не хачу, не буду. І гэта дакладна не ваш выпадак. Я не бачу пярэчанняў вашаму вяртанню. Я нават не бачу пярэчанняў вашай рабоце ў «СБ».

    — У мяне ёсць яшчэ таварыш — Саша Філіпенка. Ён калонкі класныя піша. Мо і яму атрымалася б таксама…

    — Філіпенка? Гэта які блудны сын?

    — Былы сын, былы («Былы сын» — гэта раман пісьменніка Сашы Філіпенкі. — НН).

    — Гэта які нібыта пісьменнік? Швейцарыя. «Чырвоны крыж». Усё вось гэта вось?

    — Ну так. Яго кнігі ў Аўстрыі перакладаюць на нямецкую. Ну фашыст такі.

    — «Фашыст» гэта вы сказалі, а не я. З Сашам Філіпенкам — не. У мяне размова з ім была б іншай. Не такой, як з вамі.

    Чытайце яшчэ: 

    «Журналистам сложно признать свой травматичный опыт». Что такое травма-информированная журналистика, которая популярна на Западе, но не встречается в Беларуси

    Эти использующие ИИ инструменты не предназначены для создания текстов, но о них полезно знать каждому журналисту

    Восемь примеров, как использовать нейросеть ChatGPT для работы

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці