• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Мінінфарм не паведамляе, якія заўвагі наконт паправак у закон аб СМІ будуць прынятыя ВЫНІКІ СУСТРЭЧЫ

    Адбылася сустрэча рабочай групы Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ па дапрацоўцы да другога чытання праекта зменаў заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі.

    У сустрэчы бралі ўдзел, у тым ліку, прадстаўнікі Міністэрства інфармацыі, намеснік міністра Павел Лёгкі, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека Андрэй Навумовіч, старшыня ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» Андрэй Бастунец, прадстаўнікі медыя: Onliner.by, Tut.by, Радыё «Свабода”, БелаПАН, «Советской Белоруссии», дэпутат Ганна Канапацкая, прадстаўнік Беларускага саюза журналістаў Сяргей Сверкуноў, дырэктар Прэс-клуба Беларусь Мікалай Анішчанка, адзін з лідараў кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў.

    Старшыня арганізацыі Андрэй Бастунец распавёў прэс-службе ГА “БАЖ”, што падчас сустрэчы дэпутат Ганна Канапацкая звярнула ўвагу на норму, якая прадугледжвае пазасудовую блакіроўку інтэрнэт-рэсурсаў і немагчымасць аспрэчыць гэта ў судзе.

    “Гэта вельмі жорсткая мера, бо нават папярэджанні СМІ, якія выдае Міністэрства інфармацыі, можна аспрэчыць у судзе. Прадстаўніца Tut.by Людміла Чэкіна звярнула ўвагу, што аднаўленне доступу да інтэрнэт-рэсурса, паводле распрацоўшчыкаў законапраекта, будзе адбывацца пасля звароту ў Міністэрства інфармацыі, які можна разглядаць цягам месяца. Для інтэрнэт-рэсурса прыпыненне працы на такі тэрмін можа азначаць фактычна знішчэнне”, — адзначыў Бастунец.

    Удзельнікі сустрэчы абмяркоўвалі пытанні адміністрацыйнай адказнасці інтэрнэт-рэсурсаў за распаўсюд забароненай інфармацыі, пры тым што дакладна не вызначана, якая ж канкрэтна інфармацыя будзе адносіцца да забароненай; больш жорсткія правілы рэгістрацыі інтэрнэт-рэсурсаў як сеткавых выданняў.

    Згадвалі і пра працэдуру верыфікацыі інтэрнэт-карыстальнікаў.

    “Відавочна, Міністэрства інфармацыі не мае намеру адмаўляцца ад гэтай ідэі, але плануецца дадатковай пастановай тлумачыць працэдуру, і Мінінфарм, быццам бы, чакае прапаноў наконт гэтага ад медыя”, — патлумачыў Андрэй Бастунец.

    Дыскусія адбывалася прыкладна 2,5 гадзіны. Павел Лёгкі сказаў, што над некаторымі прапановамі-пярэчаннямі ўжо вядзецца праца, бо яны былі агучаныя раней.

    Але што дакладна і ў якім аб’ёме Міністэрства інфармацыі ўлічыць — невядома.

    “Я падзякаваў за тое, што законапраект для азнаямлення нам быў дасланы загадзя, а не постфактум. Хаця ў ідэале гэта трэба было зрабіць яшчэ на стадыі распрацоўкі дакумента, да ўнясення яго на рагляд у парламенце. Таксама было б добрай практыкай звярнуцца ў Офіс па правах чалавека АБСЕ.

    Увогуле я падкрэсліў падчас сустрэчы, што гэты законапраект — учорашні дзень. Мы латаем старыя мяхі для новага віна, бо сітуацыя медыйная змяняецца. І Міністэрства інфармацыі з яго цяперашнімі паўнамоцтвамі таксама не адпавядае патрабаванням часу”, — расказаў Андрэй Бастунец.

    Таксама закраналася пытанне статусу журналістаў-фрылансераў. Але канкрэтныя фармулёўкі не прагучалі і пытанне так і засталося адкрытым.

    Гендиректор «ТУТ БАЙ МЕДИА»: Административные штрафы в 500 базовых не способствуют свободе слова

    Замечания и предложения БАЖ по поводу поправок в закон о СМИ

    Поправки в Закон о СМИ: регистрация интернет-изданий, идентификация комментаторов, блокировка соцсетей

    Проблемы СМИ в Беларуси: что, где, куда

    БАЖ накіраваў кожнаму дэпутату парламента свае заўвагі і прапановы адносна закона аб СМІ

    Депутат Анна Канопацкая опубликовала свои поправки в проект закона о СМИ

    Павел Лёгкі: Да другога чытання ў парламенце ў законапраекце аб СМІ могуць адбыцца змены

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці