Міліцыя пракаментавала затрыманне блогера Ціханоўскага
Блогера Сяргея Ціханоўскага затрымалі 6 мая згодна з пастановай суда аб адміністрацыйным арышце, паведаміла БелТА прэс-сакратар МУС Беларусі Вольга Чамаданава.
«Учора, 6 мая, Сяргей Ціханоўскі быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі пры ўдзеле АМАПу. Ён змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання горада Гомеля», — праінфармавала Вольга Чамаданава.
Затрымалі Ціханоўскага ў Магілёўскай вобласці.
«Падставай для яго затрымання стала пастанова суда Савецкага раёна горада Гомеля аб адміністрацыйным арышце. Супрацоўнікі міліцыі выключна ў межах сваіх паўнамоцтваў выканалі гэтую пастанову», — расказала Вольга Чамаданава.
Нагадаем, 6 мая міліцыя затрымала youtube-блогера, аўтара канала “Страна для жизни” Сяргея Ціханоўскага. Гэта адбылося на кальцавой дарозе каля Магілёва.
Машыну, дзе ехаў Сяргей Ціханоўскі, спыніла машына ДАІ. Акрамя супрацоўніка ДАІ да машыны падыйшоў супрацоўнік АМАПу, які адмаўляўся прад’яўляць Ціханоўскаму свае дакументы. Блогер у гэты час вёў стрым на свой канал, але потым спыніў яго.
Страна не для жизни. Что значат протесты блогера Тихановского
Сюрпрызы Сяргея Ціханоўскага. Хто гэты чалавек?