• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Лукашэнкаўцы ўзяліся за тых, хто дасылаў паведамленні ў Nexta — імаверна, Пратасевіч ніколі не чысціў чаты

    У лукашэнкаўскіх каналах з'явілася інфармацыя пра тое, што яны пачалі разбіраць паведамленні, якія прыходзілі ў бот зваротнай сувязі тэлеграм-канала Nexta. Былыя супрацоўнікі мяркуюць, што інфармацыю трэба ўспрымаць сур'ёзна, бо ў арыштаванага Рамана Пратасевіча быў доступ да чатаў. 

    Лукашэнкаўцы сцвярджаюць, што ў іх ёсць інфармацыя пра 30 тысяч акаўнтаў, з якіх у Nex­ta дасылалася інфармацыя. 

    Праверыць гэтую лічбу немагчыма. 

    «Калі сыходзіць з таго, што Раман ніколі нічога не чысціў, а, магчыма, нешта яшчэ і архіваваў, то можа выглядаць як праўда. Ён быў у вялікай колькасці чатаў — не толькі бот Nex­ta, але і бот БГМ («Беларусь галаўнога мозгу»), а таксама чаты «Інфапойнта» і іншыя, палітычныя. Чаты маглі вісець у яго роўна да моманту, пакуль яго адтуль не дропалі», — сказаў нам адзін з былых супрацоўнікаў Nex­ta. 

    Пратасевіча арыштавалі ў маі 2021-га. 

    Рэдакцыя канала Nex­ta апублікавала паведамленне, у якім кажа, што «імаверна, нейкая частка працоўнай інфармацыі сапраўды была выгружана адным з былых супрацоўнікаў, а пасля пасадкі самалёта ў Мінску сілавікі ўзламалі ці сілай прымусілі ўскрыць прыладу». 

    Адміны Nex­ta мяркуюць, што ў сілавікоў «няма ні імёнаў, ні прозвішчаў аўтараў гэтых паведамленняў — іх не ведала нават рэдакцыя. Верагодна, маглі захавацца толькі ID некаторых карыстальнікаў». Тым, хто пісаў, яны раяць пераканацца, што старыя акаўнты, актыўныя падчас пратэстаў 2020 года, выдаленыя.

    Раней у Беларусі прайшла хваля арыштаў за паведамленні ў бот «Чорнай кнігі Беларусі». Аказалася, што ў каманду быў укаранёны агент ГУБАЗіКа, які, верагодна, і валодаў інфармацыяй таксама пра маршруты перасоўвання Прастасевіча і яго экс-дзяўчыны Сафіі Сапегі. 

    Чытайце яшчэ:

    Спынены крымінальны пераслед журналіста Алеся Дашчынскага

    Как координировать работу редакции, работающей в разных странах. Опыт работы белорусских медиа

    Как поздравить политзаключенных с праздниками

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці