• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Колькасць зняволеных журналістаў набліжаецца да рэкордна высокага ўзроўню. CPJ прадставіў сваю справаздачу за 2023 год

    Услед за справаздачай «Рэпарцёраў без межаў», пра якую мы падрабязна пісалі ўжо, з'явіўся перапіс Камітэта па абароне журналістаў (CPJ). Даследаванне паказвае, што больш за 65% журналістаў, уключаных у гэты дакумент, абвінавачваюцца ў распаўсюджванні ілжывых навін і дзеяннях, накіраваных супраць дзяржавы, такіх як тэрарызм, у адплату за свае крытычныя рэпартажы.

    У свой штогадовы перапіс зняволеных CPJ уключае толькі тых журналістаў, якія, згодна з іх даследаваннем, былі кінутыя ў турму ў сувязі са сваёй працай. Таму лічбы паміж падлікамі БАЖ і калег з CPJ адрозніваюцца. 

    У цэлым, на дату правядзення перапісу — 1 снежня 2023 года — CPJ зафіксаваў, што за кратамі знаходзіліся 320 медыйшчыкаў.

    Гэта другая самая высокая лічба, зарэгістраваная з 1992 года — моманту, калі арганізацыя стала праводзіць перапіс зняволеных па ўсім свеце журналістаў.

    «Гэта трывожны барометр укаранёнага аўтарытарызму і лютасці ўрадаў, якія вырашылі задушыць незалежныя галасы», — лічаць у CPJ.

    209 рэпарцёраў з тых калег, хто уключаны у перапіс, у адплату за свае крытычныя тэксты  абвінавачваюцца ў распаўсюджванні ілжывых навін і «тэрарызме». У 66-ці выпадках затрыманым яшчэ не былі прад’яўленыя абвінавачанні. Яны часта сутыкаюцца з неапраўдана жорсткімі ўмовамі, прававая працэдура часта парушаецца, паколькі ўлады працягваюць папярэдняе заключэнне журналістаў, пры гэтым адвакаты журналістаў па ўсім свеце таксама сутыкаюцца з адплатай.

    Цалкам справаздачу Камітэта па абароне журналістаў глядзіце тут.

    Чытайце яшчэ:

    «Фінансаванне беларускіх медыяў пагаршаецца. Усё больш адчуваецца канкурэнцыя з боку расійскіх СМІ». Што рабіць?

    Новы сайт «Брестской газеты» прызнаны «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй»

    «Прыярытызацыя беларускага кантэнту над расійскім». Святлана Ціханоўская перадала ў Google запыт ад журналістаў

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці