• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Ігар Лосік другі раз запар трапіў у штрафны ізалятар

    Больш за паўтара месяца ад палітзьняволенага Ігара Лосіка няма лістоў, да яго не дапускаюць адвакатаў.

    Журналіст Свабоды, палітвязень Ігар Лосік знаходзіцца за кратамі з 25 чэрвеня 2020 году, у сьнежні 2021 яму прысудзілі 15 гадоў пазбаўленьня волі.

    У кастрычніку 2022 году ўлады Беларусі арыштавалі жонку Ігара Дар’ю, якую абвінавацілі ў інтэрвію тэлеканалу «Белсат» пра Ігара. У лютым 2023 году Лосік у наваполацкай калёніі атрымаў спагнаньне, праз якое вязьню скасавалі доўгатэрміновае спатканьне з бацькамі. Яно павінна было адбыцца пры канцы сакавіка.

    Адвакатаў да Ігара Лосіка не дапускаюць з сярэдзіны лютага

    3 красавіка новая адвакатка палітвязьня езьдзіла ў Наваполацкую калёнію, аднак яе не пусьцілі да падабароннага. Прычынай у адміністрацыі назвалі тое, што сам Ігар не напісаў заяву на сустрэчу з адвакатам. Абаронца напісала пісьмовы запыт на спатканьне са сваім падабаронным без ягонай заявы, аднак просьбу не задаволілі. Папярэдняя спроба адваката трапіць да Ігара адбылася 10 сакавіка і мела такі ж вынік.

    5 красавіка Свабодзе стала вядома, што Ігара Лосіка зноў зьмясьцілі ў ШЫЗА, другі раз запар. На які тэрмін і па якой прычыне, пакуль невядома.

    Ранейшага адваката Ігара Лосіка Арцёма Сям’янава затрымалі ў Менску 20 сакавіка. Сям’янаву прысудзілі 15 сутак нібыта за непадпарадкаваньне міліцыі і зьмясьцілі ў ЦІП. 4 красавіка яго перазатрымалі на Акрэсьціна і прызначылі яшчэ 15 сутак арышту.

    Апошні ліст ад Ігара Лосіка прыйшоў 20 лютага

    Апошняе паведамленьне бацькі Ігара Лосіка атрымалі ад сына 20 лютага, больш лістоў ад яго не было. 20 сакавіка праваабаронцы «Вясны» атрымалі інфармацыю зь некалькіх крыніц пра тое, што палітзьняволены журналіст Свабоды Ігар Лосік у ШЫЗА наваполацкай калёніі доўгі час трымаў галадоўку, а пасьля парэзаў сабе рукі і шыю. Паводле гэтых зьвестак, Ігара выратавалі і адправілі ў мэдсанчастку.

    Інцыдэнт, верагодна, адбыўся 15 сакавіка. Як стала вядома Свабодзе, Ігар нібыта адмовіўся «займацца прыбіраньнем памяшканьня», і яму прыгразілі, што зьмесьцяць у ШЫЗА. Лосік у адказ дэманстратыўна ў прысутнасьці іншых асуджаных лязом парэзаў сабе руку і шыю. Паводле адміністрацыі калёніі, парэзы неглыбокія, на шыі драпіна, руку забінтавалі. Маўляў, яго «жыцьцю і здароўю зьняволенага нічога не пагражала», і Ігара Лосіка зьмясьцілі ня ў мэдсанчастку, а ў ШЫЗА.

    Чытайце яшчэ:

    4 гады калоніі калоніі агульнага рэжыму прысудзілі медыяменеджару Канстанціну Залатых

    «Чарговая спроба адарваць ад аўдыторыі». Чаму на асабістыя старонкі журналістаў у сацсетках сталі чапляць экстрэмісцкі цэтлік?

    Тэлеграм-бот «Магніт», які сілавікі ставяць затрыманым: якія звесткі ён можа збіраць і як ад гэтага абараніцца

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці