• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналіст Яўген Меркіс — у ізалятары, у Гомелі — ператрусы па ягонай крымінальнай справе

    У Гомелі другія суткі знаходзіцца за кратамі ізалятара часовага ўтрымання журналіст і краязнаўца Яўген Меркіс. Яго затрымалі 13 верасня ў другой палове дня. Таксама міліцыянты правялі ператрус у кватэры, якую Яўген наймае, і забралі носьбіты інфармацыі. 

    Увечары таго ж дня вобшук прайшоў і ў сяброўкі журналіста Святланы Кастэнкі. Жанчына працуе ў Цэнтры інклюзіўнай культуры, займаецца з гамельчукамі, якія маюць праблемы са зрокам і слыхам, а таксама валанцёрыць у арганізацыі «Скажы жыццю «так», што аб’ядноўвае людзей з анкалагічнымі захворваннямі.

    Праз праваабаронцаў Святлана паведаміла, што ў пастанове на ператрус пазначана ч. 1 ст. 361 Крымінальнага кодэкса – заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншым дзеянням, скіраваным на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь. Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае да шасці гадоў зняволення.

    14 верасня ператрус зладзілі яшчэ і ў кватэры бацькі Яўгена Меркіса, які жыве ў Савецкім раёне Гомеля.

    «Я ўрач-кардыёлаг, мяне забралі з працы, каб правесці вобшук. Я наогул не чытаў пастановы на ператрус і пратакола не падпісваў, бо нічога супрацьзаконнага не рабіў і не раблю. Тэхніку ў мяне не забіралі. Пра затрыманне сына паведаміла ўчора следчая з Цэнтральнага раёна. Як я зразумеў, у пятніцу, 16 верасня, пракуратура мае намер вынесці пастанову пра арышт сына», – паведаміў журналісту маніторынгу Аляксандр Меркіс.

    Раней Яўген Меркіс супрацоўнічаў з тэлеканалам «Белсат», вёў стрымы з мітынгаў так званых «дармаедаў”, асвятляў акцыі пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Яго неаднаразова затрымлівала міліцыя, праз суды штрафавала і адпраўляла на суткі.                 

    Пасля прызнання шэрагу незалежных СМІ экстрэмісцкімі фармаваннямі, Яўген займаўся краязнаўчай дзейнасцю. Атрымаў сертыфікат экскурсавода, у тым ліку і для працы з замежнікамі на нямецкай мове.

    Чытайце яшчэ:

    «Расчаравалася ў працы міжнародных інстытутаў»: як Сабіна Аліева змяніла юрыспрудэнцыю на журналістыку

    Дзяніс Івашын: «Войскі персідскага цара Дарыя ўжо зазналі паражэнне ў Скіфіі»

    В Литве предлагают законодательно запретить все белорусские государственные СМИ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Навіны

    Теперь консул может только изъять паспорт. Что означает новый указ для белорусов, уехавших из страны?

    05.09.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці