Даследчая платформа сучаснага мастацтва KALEKTAR анансуе новае інтэрнэт-выданне
Інтэрнэт-часопіс, прызначаны для публікацый эсэ, інтэрв’ю, апытанняў, лекцый, маніфестаў, навін і іншых матэрыялаў і з’яўляецца часткай даследчай платформы сучаснага мастацтва KALEKTAR, піша Reform.by
«Найперш часопіс задумваўся як рэсурс, які будзе публікаваць матэрыялы пра беларускае візуальнае мастацтва – як найноўшыя тэндэнцыі, так і ягоную гісторыю», – паведамляецца на сайце KALEKTAR.
Часопіс KALEKTAR распрацаваны мастаком і куратарам Максімам Тымінько, які ўбудаваў у новы рэсурс мноства прылад: сінхранізацыю з энцыклапедыяй-картатэкай «Калектара» ІNDEX, сістэму ўсплываючых вокнаў і нататак, падтрымку пошуку па тэгах, інструмент для аўтаматычнага перакладу, спісы згаданых у публікацыі імёнаў і інстытуцый. Таксама былі створаны інфармацыйныя старонкі аб платформе.
«Часопіс як інструмент прысутнічаў і ў мінулай версіі партала (2015–2020), – тлумачаць распрацоўшчыкі, – у рамках якога мы публікавалі навіны, а таксама эсэ з праектаў ZBOR і Факультатыў актывісцкай крытыкі (FAC). На новым рэсурсе мы таксама апублікуем усе нашыя мінулыя эсэ».
Новы рэсурс быў распрацаваны дзякуючы фінансаванню фонду пры падтрымцы German Federal Foreign Office і Civil Society Cooperation.
Каманда «Калектара» адкрыта для супрацоўніцтва і чакае прапановы і матэрыялы.
Над новым часопісам працавалі:
-
Распрацоўка, праграмаванне, дызайн: Максім Тымінько.
-
Запаўненне, рэдактура, дызайн: Сяргей Шабохін.
-
Менеджмент: Павел Праабражэнскі.
Чытайце яшчэ:
Сайт і сацсеткі самага папулярнага баранавіцкага выдання «Інтэкс-прэс» прызналі экстрэмісцкімі
«Зіна, стой, сёння наш дзень!» Успаміны легендарнай дыктаркі беларускага тэлебачання
Баявыя экстрасэнсы контрнаступу: як расійскія прапагандысты падаюць кантэнт з удзелам варажбітаў