• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Блогеру, грамадскаму актывісту Паўлу Вінаградаву прысудзілі 5 гадоў пазбаўлення волі

    За эмацыйны пост у фэйсбуку Паўла Вінаградава абвінавацілі паводле трох артыкулаў: 130-га (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці), 342-га (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх), 387-га (паклёп на прэзідэнта).

    Суд амаль адразу зрабілі закрытым. Прысуд: 5 гадоў калоніі.

    Павел Вінградаў — блогер, вядоўца на тэлеканале «Белсат», грамадскі актывіст.

    У жодзінскай турме, дзе Вінаградаў быў да суду, яго паставілі на ўлік як «схільнага да захопу закладнікаў, нападу на адміністрацыю і хуліганскіх праяў». У канцы студзеня правёў 7 дзён у ШЫЗА.

    Вінаградаў стаў палітвязнем не ўпершыню. У 2010 годзе, пасля чарговых сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў, яго за пратэсты асудзілі на 4 гады пазбаўлення волі, праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.

    14 верасня 2011 года Вінаградаў выйшаў на волю па ўказе Лукашэнкі аб памілаванні, аднак за ім быў прызначаны прэвентыўны нагляд на 3,5 года.

    Вінаградаў — рэкардсмен у прэвентыўных затрыманнях, яго пастаянна затрымлівалі перад масавымі мерапрыемствамі, акцыямі. Некалькі гадоў таму Вінаградаў пераехаў з Мінску ў Беразіно, дзе жыве з жонкай і трохгадовым сынам Паўлам.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці