• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Беларускамоўны TikTok? Так, чулі». Топ TikTok-каналаў па-беларуску

    Любіце завісаць у TikTok і глядзець відэа па-беларуску? Не ведаеце, каго можна паглядзець сярод беларускамоўных тыктокераў і як рабіць гэта культурна і карысна? Palatno зрабіла падборку тыктокераў па-беларуску, на якія варта падпісацца.

    «Трэба пагаварыць» – гэта бяспечная прастора ад тэлеканала «Белсат» у Tik­Tok ды Insta­gram, дзе жанчыны дзеляцца сваімі гісторыямі пра балючы досвед і дапамагаюць адна адной. Ток-шоу запусцілі акторка Крысціна Дробыш, спявачка Кацярына Ваданосава і журналістка Марыя Грыц. Яны запрашаюць да сябе беларусак з цікавымі жыццёвымі гісторыямі і разважаюць на розныя тэмы.

    У адным з першых выпускаў дзяўчаты размаўляюць пра тое, як пераадольваюць цяжкасці большасць беларусаў пасля 2020 года.

    У сацыяльных сетках вядучыя праекта прапануюць сваім глядачкам дзяліцца балючым досведам свайго жыцця, каб разам абмяркоўваць гэтыя сітуацыі і даваць карысныя парады.

    @velmi_razumnaya

    Адна з самых папулярных беларускамоўных тыктокерак — @velmi_razumnaya, яе Tik­Tok-акаўнт налічвае больш за 17 тысяч падпісчыкаў. Вольга стварае гумарыстычныя і іранічныя відэа, дзеліцца сваімі разважаннямі, стварае кантэнт пра сям’ю і паўсядзённае жыццё.

    @thisminsk

    «Гэта Менск, дзетка!» — інфармацыйна-забаўляльнае шоу пра Мінск, падзеі ў Беларусі і свеце на Tik­Tok, у якім выходзяць  выпускі з навінамі і прыколамі пра сталіцу нашай краіны, а таксама робяцца палітычныя і часам вельмі жорсткія ацэнкі рэаліям.

    На старонцы канала можна знайсці такія відэа, як «Рускі мір у Tik­Tok», «Прапагандысцкі ролік пра капітуляцыю Украіны», «3 гады хатняй хіміі за трусы» ды іншыя.

    Варта падпісацца тым, хто цікавіцца апошнімі падзеямі ў Беларусі і хоча карысна пабавіць час.

    @homanby

    «Гоман» — беларускамоўнае шоу на Tik­Tok, у якім выходзяць выпускі па вывучэнні роднай мовы. «Як вітацца па-беларуску», «Ежа», «Беларусь мае 3 алфавіты», «Кахаць ці любіць», «Літуанізмы» — усе гэтыя тэмы можна знайсці на канале «Гоман».

    Відэа «Беларуская мова ў мейсцах пазбаўлення волі» набрала 69 з паловай тысячы праглядаў. У ім можна пачуць кароткую гісторыю былога палітвязня Андруся, якая здарылася з ім, калі ён сядзеў у камеры на Акрэсціна.

    Калі хочаце вольна размаўляць па-беларуску, але не ведаеце, з чаго пачаць, падпішыцеся на @homanby.

    @li_vetrava

    Відэа Лізы Ветравай набіраюць у Tik­Tok сотні тысяч праглядаў. На канале дзяўчыны можна, напрыклад, знайсці відэа «Інтым-слоўнічак»,  «Моладзевы слэнг па-беларуску», «Жаніханне па-беларуску», «Серыялы па-беларуску» ды іншыя.

    Адно з самых папулярных відэа ў Tik­Tok Лізы — пра варыянт назвы клітара па-беларуску. Для Лізы гэтае слова таксама стала адкрыццём, таму яна не магла не падзяліцца ім з аўдыторыяй.

    Тыя, хто хоча вывучаць беларускую мову ў незвычайным і цікавым фармаце, варта зайсці ў Tik­Tok @li_vetravа. Ліза Ветрава зробіць так, што вы загаварыце на беларускай мове на любыя тэмы, нават на самыя гарачыя.

    @sami.supolka

    Творчае кам’юніці беларускай моладзі «Самі» выпускае відэа, у якіх расказвае пра цікавыя мерапрыемствы для моладзі ў Мінску.

    Канцэрты, майстар-класы, выставы, фестывалі, вечарыны і іншыя розныя імпрэзы прапануюць наведаць стваральнікі канала.

    У адным з апошніх відэа можна знайсці інфармацыю пра незвычайную прастору, якая арандуецца для мерапрыемстваў, фота ці мастацтва. Час ад часу ў ёй праводзяць майстар-класы і гульні ў мафію.

    Калі вы жывяце ў беларускай сталіцы і не ведаеце, дзе можна файна правесці свабодны час, што паглядзець і чым заняцца, — варта падпісацца на Tik­Tok @sami.supolka.

    @ssstashkevich

    У Tik­Tok-канале «Беларуская паненка» можна паглядзець відэа, у якіх дзяўчына папулярызуе беларускую літаратуру з дапамогай трэндаў і забаўляльнага фармату. Янка Купала, Максім Багдановіч, Яўгенія Янішчыц — гэтыя і іншыя імёны і прозвішча сустракаюцца ў роліках на канале @ssstashkevich.

    Варта падпісацца тым, хто любіць беларускую мову, літаратуру, а таксама сочыць за ўсімі моднымі трэндамі.

    @panusialan

    Нестандартны кантэнт можна знайсці ў Tik­Tok «Пан Усялян», які вядзе Алег Грышко. Аўтар канала здымае розныя гумарыстычныя відэа, чытае рэп па-беларуску і стварае відэакліпы.

    Тым, каму не хапае трэш-эстэтыкі па-беларуску, варта падпісацца на Tik­Tok Алега.

    Чытайце яшчэ:

    Медиаэкспертка: «Если бы меня спрашивали, поступать ли сегодня на факультет журналистики — однозначно, безусловно нет»

    Татальны кантроль. Папраўкі ў Закон аб СМІ аднагалосна ўхваленыя ў першым чытанні

    Высновы з 386-старонкавай справаздачы Стэнфардскага ўніверсітэта аб сённяшнім стане штучнага інтэлекту

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці