• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    БелаПАН выступіў з заявай і будзе дубляваць навіны на Facebook-старонцы

     

    5 кастрычніка інфармацыйная кампанія БелаПАН выступіла з заявай з нагоды DDoS-атак на свае сайты. У сувязі з асабліва нестабільнай працай сайта naviny.by усе паведамленні кампанія будзе дубляваць на сваёй Facebook-старонцы і заклікае чытачоў падпісвацца на яе.

    «3‑га кастрычніка сервер БелаПАН, на якім размешчаныя сайты нашай інфармацыйнай кампаніі і інтэрнэт-газеты Naviny.by, якая належыць нам, падпаў пад масіраваную DDоS-атаку, якая працягваецца дагэтуль», — ­гаворыцца ў заяве кампаніі.  

    «DDоS-атака распачалася пасля публікацыі ў інтэрнэт-газеце Naviny.by артыкулаў пра рэлігійна-палітычную акцыю “Малітва за Беларусь”. У іх крытыкаваліся метады яе арганізацыі, падаваліся меркаванні студэнтаў, якія «па разнарадцы» прыйшлі на мерапрыемства з удзелам кіраўніка дзяржавы. Мяркуем, што гэта аб’ектыўнае, не ва ўгоду ўладам, асвятленне і выклікала незадаволенасць ідэалагічных работнікаў, якія аддалі каманду зрабіць на нашы рэсурсы DDоS-атаку.

    Расцэньваем гэта як грубы ціск на незалежны сродак масавай інфармацыі і парушэнне канстытуцыйных прынцыпаў свабоды слова і свабоды прэсы. Прычым адбываецца гэта ў часе выбарчай кампаніі. Такія факты павінныя ўлічвацца назіральнікамі пры ацэнцы ўмоваў, у якіх праходзяць выбары прэзідэнта Беларусі.

    БелаПАН з’яўляецца афіцыйна зарэгістраваным сродкам масавай інфармацыі. У адпаведнасці з патрабаваннямі беларускага заканадаўства наш сервер знаходзіцца ў Беларусі, у дата-цэнтры дзяржаўнага манапаліста РУП «Белтэлекам». Мы патрабуем забяспечыць бяспечнае абслугоўванне нашых сайтаў і абарону ад любых замахаў на іх паўнавартасную працу».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці