Аўтамабільны сайт av.by перайшоў на беларускую мову на iOS- і Android-платформах
— На av.by файнейшае абнаўленне: мы сталі падтрымліваць беларускую мову на iOS- і Android-платформах, — падзяліўся навіной у ФБ CEO av.by Зміцер Геранін.
Тут гаворка не пра карыстальніцкі кантэнт: падаваць аб’явы па-беларуску можна ўжо шмат гадоў.
— Я зараз кажу пра чыста інтэрфейсныя рэчы. У «Андроідзе» гэта працуе па змаўчанні, калі беларуская мова ўсталявана як сістэмная (ужо праз тыдзень, пакуль уручную), а ў iOS (паколькі Apple ніяк не хоча афіцыйна дадаваць падтрымку) мы зрабілі пераключальнік у наладах самога дадатку. Заходзьце, змяняйце на беларускую мову — і наперад, — тлумачыць спадар Зміцер.
Што перакладзена: усе пункты меню, усе элементы кіравання, падказкі, кастамныя элементы дызайну (напрыклад, на галоўнай старонцы), форма падачы, унутраныя сэрвісы («av.by фінансы», ацэнка кошту аўто, чэк-лісты праверкі аўто, захаваныя пошукі).
Што не перакладзена: карыстальніцкі кантэнт (аб’явы), рэдакцыйны кантэнт (артыкулы, навіны, «Веды»), сістэмныя паведамленні пра памылкі, каталог марак і мадэлей.
— Мы хоць і моцна задурыліся, але разумеем, што недзе маглі перавесці няправільна, таму прымаюцца багрэпорты, — дадае СЕО. — iOS і Android ў суме — гэта 44% усіх сесій на av.by. Вэб таксама загаворыць па-беларуску, але пазней, гэта зрабіць некалькі складаней, і там калегі рыхтуюць іншы круты рэліз. Таму ўсталёўвай апку, уключай мову і кайфуй.
Чытайце яшчэ:
Як слуцкая журналістка перайшла на беларускую мову і што з гэтага выйшла
Выйшаў фільм ад MOST Media «Апошнія сведкі старога Гродна»
Фёдар Паўлючэнка з Reform.by: Якасць беларускай журналістыкі застаецца высокая