• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Асуджанага відэааператара Івана Мураўёва перавялі ў СІЗА магілёўскай турмы, дзе ён застанецца да разгляду апеляцыі

    Як стала вядома Беларускай асацыяцыі журналістаў, 11 студзеня з  СІЗА №1 Мінска ў СІЗА пры турме №4 Магілёва да агалошвання вынікаў разгляду апеляцыі адправілі відэаператара-фрылансера, прадпрымальніка Івана Мураўёва. 

    Нагадаем, 26 снежня 2022 года суддзя Мінскім гарадскога суда Алена Шылько прыгаварыла Івана Мураўёва да 2,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Столькі, колькі перад гэтым і запатрабавала прадстаўніца пракуратуры.

    Служба маніторынгу БАЖ даведалася ад блізкіх асуджанага, што Івана Мураўёва ўжо даставілі ў следчы ізалятар пры магілёўскай турме №4. Перад гэтым яшчэ паспела адбыцца сустрэча са сваякамі: з іх слоў, трымаецца ён добра, маральны і фізічны стан нараканняў не выклікае.

    Суразмоўцы ўдакладнілі, што ў ізалятары Іван прабудзе да разгляду апеляцыі Вярхоўным судом – адпаведныя дакументы туды ўжо накіраваныя, але дата пасяджэння пакуль што не вызначаная. Хай у беларускіх умовах фармальна, але лічыцца, што да працэдуры абскарджання прысуд у сілу яшчэ не ўступіў, таму адразу накіраваць чалавека ў калонію нельга. 

    Пры гэтым, як сведчыць досвед папярэдніх палітычных “сядзельцаў”, змена геалакцыі да разгляду скаргі сведчыць як мінімум на дзве акалічнасці. Па-першае, сталічная “Валадарка” па-ранейшаму перапоўненая і ёсць неабходнасць раскідаць асуджаных па іншых ізалятарах. Па-другое, абраны рэгіён намякае на будучае месца адбыцця пакарання – з вялікай доляй упэўненасці можна прагназаваць, што датычна Івана Мураўёва гэта будзе альбо папраўчая калонія №15 у Магілёве, альбо папраўчая калонія №2 у Бабруйску. 

    Працэс над Іванам Мураўёвым пачаўся 22 снежня. Пасяджэнне адразу ж  зрабілі закрытым — прадстаўніца абвінавачання аргументавала гэта тым, што будуць разглядацца “экстрэмісцкія матэрыялы”, распаўсюд якіх супярэчыць абноўленаму заканадаўству. Такім чынам цягам дням суддзя паспела не толькі цалкам “пагрузіцца” ў тонкасці справы, а і правесці спрэчкі бакоў. Агучванне канчатковага выраку наогул заняло некалькі хвілін.

    Як іранізуюць паплечнікі Івана Мураўёва, насамрэч хуткацечнасць працэсу лагічная: справа фігуранта заняла ўсяго два тамы з адным “злачынным” эпізодам. Маюцца на ўвазе яго відэаздымкі для расследавання журналіста Стася Івашкевіча, якое выйшла на тэлеканале “Белсат”.

    Сюжэт пад назвай “Сяброўка Ліліі Лукашэнка і алігархі сталі бенефіцыярамі справы артапедаў” з’явілася летась у ліпені. А праз месяц у  “Кальянную №1” па Івана Мураўёва прыйшлі сілавікі з ордэрамі на ператрус. Першапачаткова высунуты артыкул застаўся да самога прысуду — ч. 3 арт. 361–1 Крымінальнага кодэкса (“уваходжанне асобы ў склад экстрэмісцкага фармавання ў мэтах учынення злачынства экстрэмісцкай накіраванасці (удзел у экстрэмісцкім фармаванні)”.    

    Праваабарончая супольнасць прызнала Івана Мураўёва палітычным вязнем.

    Справа прадпрымальніка і фрылансера відавочна ідэнтычная той, якую перад гэтым разглядаў Мінскі гарадскі суд у дачыненні да іншага відэаператара Алеся Любенчука. На момант затрымання ён ужо не займаўся журналістыкай, але да таго супрацоўнічаў з “Белсатам”. Толькі ў яго фігуравалі два эпізоды, таму і атрымаў пакаранне на паўгода большае — 3 гады зняволення.

    Сам Іван Мураўёў у ранейшых інтэрв’ю неаднаразова казаў, што напісаннем тэкстаў, а таксама фота- і відэаздымкамі займаўся збольшага для ўнутранага задавальнення. «Кальянная №1», якой ён валодае, — культавае месца ў асяродку мінчукоў, яна і забяспечвала патрэбы для штодзённага існавання. А вось журналісцкая праца стала сапраўднай крыніцай творчага натхнення. І ўжо зусім незапраграмавана сюды дадаўся вопыт палітзняволенага. 

    Чытайце яшчэ: 

    “Мяне сустрэла схуднелая, але струменячая энергіяй фізіяномія”, — бацька палітвязня-журналіста Андрэя Аляксандрава

    З удзелам прэзыдэнтаў: «Радыё Свабода» адкрыла ў Вільні сваё бюро

    Гарадзенскіх журналістаў-палітвязняў катуюць карцарамі ды ізаляцыяй

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці