• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Амбасадар Францыі наведаў офіс «Белсату» і выказаў салідарнасць з журналістамі

    Надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Францыі ў Рэспубліцы Беларусь Дыдзье Канэс сустрэўся з журналістамі «Белсату» у менскім офісе тэлеканалу, каб з першых вуснаў даведацца пра сітуацыю з пераследам уладаў і выказаць сваю падтрымку.

    Дыпламат распытаў пра дэталі крымінальнай справы, якую ўлады распачалі супраць «Белсату»: нас вінавацяць у «паклёпе» (арт. 188 Крымінальнага кодэксу). Канэс пацікавіўся, якім чынам у офісе адбываўся ператрус 9 красавіка.Дыпламат таксама адзначыў, што амбасада Францыі назірае за сітуацыяй са свабодай слова ў Беларусі і перадаў словы падтрымкі незалежнай прэсе.

    9 красавіка ў офісе «Белсату» у Менску адбыўся ператрус, які працаўнікі СК праводзілі цягам 4 гадзін. Распачатая крымінальная справа паводле арт. 188 КК «Паклёп». Канфіскавалі ўсё носьбіты інфармацыі: 5 камп’ютараў, флэш-карты. Пакуль што невядома, якія асобы праходзяць у якасці падазраваных.

    Праваабарончыя арганізацыі і журналісцкая супольнасць асудзілі гэтыя дзеянні і звязалі з новым вітком рэпрэсіяў у краіне напярэдадні электаральнай кампаніі.

    БАЖ пратэстуе супраць ператрусу на «Белсаце» і новай крымінальнай справы — заява Праўлення

    ОБСЕ осудила обыск в офисе телеканала «Белсат»

    Посол Франции: Я верный читатель и «Советской Белоруссии», и сайта «Белорусский партизан»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці