• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Алесь Мухін і яго партнёр забараняюць беларусам гуляць у «Што? Дзе? Калі?» і «Брэйн-рынг» без дазволу

    Яны сцвярджаюць, што ім належаць права не толькі на назвы гульняў, але і на выразы "Увага, пытанне!" і "Увага, дакладны адказ!".

    Ліст такога зместу атрымала як мінімум адна беларуская арганізацыя. Там вядзецца, што брэндамі «Што? Дзе? Калі?» і «Брэйн-рынг» валодае маскоўская «Телекомпания Игра-ТВ». Права карыстацца імі на тэрыторыі Беларусі яна перадала кампаніі «Игра-ТВ Бел», праз якую ШДК здымаецца для для тэлеканала АНТ. За гэтай фірмай стаіць Алесь Мухін.

    Таксама ў лісце згаданы партнёр Мухіна, ІП Андрэй Куляшоў. Менавіта ён «ажыццяўляе выдачу дазволаў» на правядзенне «Што? Дзе? Калі?» і «Брэйн-рынга» ў Беларусі, а таксама сам арганізуе такія турніры.

    У «Што? Дзе? Калі?» (што праўда, спартовую версію, а не тэлевізійную) гуляюць тысячы беларускіх школьнікаў і студэнтаў. Па ўсёй краіне працуе сістэма дзяржаўных гурткоў па інтэлектуальных гульнях. Ці датычацца абмежаванні іх — у лісце не ўдакладняецца.

    Чытайце яшчэ:

    «Я ў бронекамізэльцы і касцы, мясцовыя такога не маюць». Як беларускі журналіст працуе на вайне ва Ўкраіне

    Дзень народзінаў за кратамі адзначае дырэктарка БелаПАН Ірына Леўшына

    Што пачытаць: сайты, газеты, часопісы

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці