Дзень народзінаў за кратамі адзначае дырэктарка БелаПАН Ірына Леўшына
29 лістапада Ірыне Леўшынай спаўняецца 57 гадоў. Зараз яна знаходзіцца ў Гомельскім СІЗА.
Ірыну затрымалі 18 жніўня 2021 года. Яе абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 361–1 Крымінальнага кодэкса (стварэнне і кіраўніцтва экстрэмісцкім фарміраваннем). Пры гэтым, улады прызналі БелаПАН экстрэмісцкім фарміраваннем толькі праз тры месяцы пасля яе затрымання.
Суд па «справе БелаПАН» пачаўся 6 чэрвеня і доўжыўся роўна чатыры месяцы. У Мінскім абласным судзе 6 кастрычніка ёй прысудзілі 4 гады калоніі.
«Самае складанае для мяне тут — гэта адарванасць ад Мінска, — перадае словы Ірыны Леўшынай «Позірк». — Выявілася, што геаграфія мае значэнне, нават калі знаходзішся ў ізаляцыі».
«Вельмі не хапае рову чаек. У Мінску яны даляталі да СІЗА з боку Свіслачы, якая таксама была побач. Тут — цішыня, толькі часам чутны брэх сабак», — параўноўвае наваколле кіраўнік БелаПАН.
«Магу зрабіць выснову, што ў Гомелі відавочна цяплей. Яшчэ адзін плюс — вялікія дворыкі для прагулак, з валадаркаўскімі не параўнаць. Тут можна рэальна пабегаць па перыметры, чым я і займаюся. Фізічна адчуваю сябе добра — нічога нідзе не баліць», — паведамляе Леўшына.
Коллеги в тюрьмах. Адреса для писем
Чытайце яшчэ:
«Я ў бронекамізэльцы і касцы, мясцовыя такога не маюць». Як беларускі журналіст працуе на вайне ва Ўкраіне
«Вясна» вошла в топ‑3 номинантов на премию «Тюльпан прав человека»
У Беларусі перастаў адчыняцца сайт mogilev.media