• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Пяць сутак зняволення: у Глыбокім судзілі фатографа Леаніда Юрыка

    Сёння ў судзе Глыбокскага раёна разглядалася адміністрацыйная справа тамтэйшага фатографа і відэааператара Леаніда Юрыка. На падставе міліцэйскіх пратаколаў суд прызнаў медыйшчыка вінаватым  у “распаўсюдзе інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці” і пакараў адміністрацыйным арыштам.

    Як паведамляла «Віцебская Вясна»,абапіраючыся на свае крыніцы, у райцэнтры працавалі не мясцовыя міліцыянты, а ГУБАЗіК з абласнога цэнтру.Яны правялі ператрусы і агляды памяшканняў у шэрагу грамадзян. Не абышлося і без затрыманняў.

    Затрымлівалі ў асноўным за рэпосты ў сацыяльных сетках, нават за тыя, што былі зробленыя яшчэ 2020 годзе. Прыязджалі да людзей па месцы прапіскі, некаторыя там нават не жылі, але ў правахоўнікаў атрымалася перапужаць іх родных, асабліва сталага ўзросту.

    Беларускай асацыяцыі журналістаў стала вядома, што ў глыбоцкім ізалятары часовага ўтрымання не хапіла месцаў у камерах, таму частку завезлі ў суседнія Докшыцы.

    З некалькімі затрыманымі запісалі “пакаяльныя” відэа за ўдзел у пратэсных акцыях.

    Сярод затрыманых — мясцовы грамадскі актывіст Вадзім Хлус і фатограф Леанід Юрык. Іх затрымалі 5 верасня і змясцілі ў ІЧУ на 72 гадзіны. А сёння, 7 кастрычніка, суддзя Андрэй Тарасевіч  на падставе міліцэйскіх пратаколаў прызнаў іх вінаватымі ў парушэнні 19.11 КаАП (“Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці ці прапагандуе такую дзейнасць”) і пакараў адміністрацыйнымі арыштамі.

    Вадзіму Хлусу суд прызначыў 7 сутак, Леаніду Юрыку — 5 сутак зняволення.

    Паводле слоў відавочцаў, з якімі размаўлялі прадстаўнікі БАЖ, некаторых затрыманых прывозілі ў міліцыю ў кайданках, хто сядзеў мала сутак, таго нават не кармілі. Таксама маладыя міліцыянты ў здзеклівай форме называлі людзей экстрэмістамі.

    Па некаторых звестках, супрацоўнікі Віцебскага ГУБАЗіКа працягнуць камандзіроўку ў Глыбокім яшчэ на некалькі дзён.

    Чытайце яшчэ:

    Алесь Бяляцкі атрымаў Нобелеўскую прэмію міру

    Як заходнія і беларускія СМІ падалі навіну пра Нобэлеўскую прэмію Алеся Бяляцкага. Параўналі

    «Сводки центра» опубликовали видео с задержанными журналистами Александром Лычавко и Снежаной Инанец

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці