• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    10 чэрвеня быў вобшук у кватэры ўладальнікаў салігорскага медыя «Лидер-Пресс»

    Раніцай 10 чэрвеня быў вобшук у кватэры ўладальнікаў салігорскага медыя "Лидер-Пресс" Уфімцавых, а таксама ў рэдакцыі.

    Пасля размовы ў аддзяленні міліцыі двое асобаў падпісалі дакументы аб неразгалошванні — гэта сын і нявестка Уфімцавых, яны ж з’яўляюцца супрацоўнікамі рэдакцыі.

    Галоўны рэдактар Антаніна Уфімцава пацвердзіла гэтую інфармацыю, аднак каментаваць падзеі пакуль адмовілася. У межах якой справы быў вобшук таксама не паведаміла, спаслаўшыся на падпіску аб неразгалошванні, якую далі родныя.

    Напрыканцы сакавіка 2021 года рэдакцыя была вымушаная прыпыніць выхад друкаванай версіі выдання на 6 месяцаў па эканамічных прычынах, каб захаваць рэсурсы.

    «Гэта быў  паспяховы бізнэс-праект, які чыталі амаль у кожнай другой сем’і  Салігорска  — пікавы штотыднёвы тыраж складаў каля 18 тыс. экземпляраў і меў  ўнушальны прыбытак.… За апошнія тры  гады шмат што змянілася…  Рэкламная плынь моцна памяншаецца, многія кліенты проста закрываюцца альбо не могуць дазволіць сябе рэкламу з‑за цяжкага фінансавага становішча . Продаж газеты таксама дазваляе жадаць лепшага. Аднак мы працягваем актыўна працаваць у Інтэрнэце (ва ўсю ідзе праца па абнаўленню сайта)», — паведаміла кіраўніцтва медыя ў сакавіку.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці