Ціханоўская: «Але руская мова — не наш выбар»
Святлана Ціханоўская ў Дзень роднай мовы звярнулася да беларусаў.
«Якую мову вы лічыце роднай? А на якой размаўляеце? Думаю, большасць беларусаў у адказ на апошняе пытанне назаве рускую. Але руская мова — не наш выбар. Гэта не выбар нашых бацькоў, дзядуляў з бабулямі. Гэта не выбар беларускай нацыі, якую некалькі стагоддзяў сістэматычна русіфікуюць», — кажа яна.
Цяпер Расія напала на Украіну, бо вырашыла, нібыта Украіна, яе народ і мова не павінны існаваць.
БАЖ запускае апытанне аўдыторыі, каб быць карыснымі і цікавымі тым, хто з намі даўно, і тым, хто нас яшчэ не ведае. Гэта дапаможа нам адаптаваць нашыя прадукты і кантэнт, удасканаліць іх і стаць карысным інструментам і плацдармам для развіцця беларускай незалежнай журналістыкі. Прайдзіце апытанне і дапамажыце нам стаць лепш!
«У знішчаным ушчэнт Марыупалі ў першую чаргу акупанты замянілі шыльды — з украінскіх на рускія. Бо мова мае значэнне», — кажа Ціханоўская.
Яна адзначае, што ўсё часцей беларусы глядзяць і слухаюць беларускае і абмяркоўваюць сваё — беларускіх спевакоў, футбалістаў, палітыкаў. Яна заклікае рабіць гэта па-беларуску.
«Беларуская мова — гэта яшчэ і наш супраціў цяпер», — кажа яна.
Чытайце яшчэ:
БАЖ запускае апытанне аўдыторыі
“Беларуская мова жывая!” Запыталіся ў штучнага інтэлекту, якая яе сучасная роля і што будзе далей
Беларуская мова ў маркетынгу і рэкламе: сімвалічная каштоўнасць ці крыніца прыбытку?
Родная мова на польскіх хвалях. Гутарка з галоўнай рэдактаркай беларускай службы польскага радыё Ўнэт