• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Чым менш часу мы праводзім у сацсетках, тым лепш сябе адчуваем. Але і без сацсетак цяпер немагчыма. Вось як правільна выбудаваць баланс

    Псіхолагі раяць пераналадзіць сваю стужку, увесці абавязковыя разгрузачныя дні, а таксама правіла «а вось гэта я раблю ў рэале». "Наша Нива" публикуе рэалістычныя стратэгіі для кожнага.

    Многія бацькі заўважаюць, што іх дзеці становяцца больш упэўненымі ў сабе і менш схільнымі да перападаў настрою, калі менш карыстаюцца тэлефонамі (напрыклад, у лагерах, дзе тэлефоны забароненыя). Гэтыя назіранні цалкам пацвярджае даследаванне, апублікаванае Амерыканскай псіхалагічнай асацыяцыяй, піша NPR.

    Аўтарка працы Хелен Тай, аспірантка, якая вывучае псіхалогію ва Універсітэце Макгіла, і іншыя даследчыкі вырашылі праверыць, ці палепшае ў маладых людзей успрыманне ўласнага цела, калі яны будуць праводзіць менш часу ў Insta­gram, Tik­Tok і Snapchat. Даследчыкі набралі некалькі соцень добраахвотнікаў ад 17 да 25 гадоў, у якіх былі сімптомы трывогі ці дэпрэсіі (што магло зрабіць іх уразлівымі для ўздзеяння сацыяльных сетак).

    Палову ўдзельнікаў папрасілі скараціць выкарыстанне сацсетак да 60 хвілін за дзень на працягу трох тыдняў, а іншая палова працягвала карыстацца сацсеткамі без абмежаванняў — у сярэднім каля трох гадзін у дзень.

    У пачатку і ў канцы даследавання ўдзельнікаў прасілі адказаць на пытанні, якія ўключалі такія сцвярджэнні, як «Я вельмі задаволены тым, як я выглядаю» і «Я задаволены сваёй вагой». У групе, якая скараціла выкарыстанне сацыяльных сетак, агульны бал за знешні выгляд палепшыўся з 2,95 да 3,15 па 5‑бальнай шкале. Гэта можа здацца невялікай зменай, але любая змена за такі кароткі перыяд, па словах аўтараў працы, кідаецца ў вочы.

    Платформы сацыяльных сетак увесь час развіваюцца і прыцягваюць маладых карыстальнікаў.

    «Лічбавы свет нікуды не дзенецца, — кажа Тай. — Але ўзнікае пытанне: як нам адаптавацца да гэтага новага свету такім чынам, каб ён не пагаршаў наша жыццё і не кантраляваў нас?»

    Вось некалькі ідэй, якія варта паспрабаваць:

    1. Наладзьце стужку такім чынам, каб абмежаваць кантэнт, які вас прыбівае

    Insta­gram і Tik­Tok запоўненыя ідэалізаванымі выявамі цел. Фільтры дапамагаюць людзям здавацца больш зграбнымі, загарэлымі ці прыбіраюць маршчыны.

    «Алгарытм падштурхоўвае вас да кантэнту, арыентаванага на цела, бо гэта тое, што прадаецца», — кажа Лексі Кайт, суаўтарка кнігі «Больш, чым цела: ваша цела — інструмент, а не ўпрыгажэнне». Паводле яе слоў, сацыяльныя сеткі могуць распаўсюджваць шкодныя культурныя пасланні, асабліва для дзяўчат і жанчын, пра тое, што іх больш за ўсё цэняць за прыгажосць і сэксуальную прывабнасць.

    Такім чынам, карыстальнік павінен ставіць гэтаму заслону. «Задумвайцеся, як кожная выява і ўліковы запіс прымушаюць вас пачувацца», — кажа Лексі. Калі нейкія пасты ці гісторыі прымушаюць вас адчуваць сябе некамфортна ці горшым за кагосьці, адключыце гук ці адпішыцеся. «Я сама менавіта так раблю, — кажа Кайт. — Вы і толькі вы самі вырашаеце, хто павінен, а хто не павінен быць у вашай стужцы».

    2. Увядзіце «разгрузачныя дні»

    Мастачка і рэжысёрка Ціфані Шлейн кажа, што, калі хаця б адзін дзень на тыдзень вы адключыцеся ад сацыяльных сетак, гэта зменіць ваша жыццё. Кожную пятніцу ўвечары яна выключае свае прылады і бярэ 24-гадзінны перапынак, які называе «мой сацсетачны Шабат». Яна і яе сям’я прынялі для сябе такое рашэнне 13 гадоў таму, калі яе дзеці былі маленькія.

    «Гэты «разгрузачны дзень» сапраўды дапамагае перазагрузіцца», — кажа Ціфані.

    Яна аўтарка кнігі «24/6: адмова ад экранаў адзін дзень у тыдзень, каб атрымаць больш часу для творчасці і адносін», а цяпер працуе над фільмам пра мысленне падлетка.

    У падлеткаў на выхадных часта развіваецца так званы «сіндром страчаных магчымасцяў», бо ў сацыяльных сетках кожны выглядае занятым, шчаслівым, папулярным, «а я сяджу дома, і ў мяне нічога цікавага не адбываецца». Дык вось, вечар пятніцы добры момант, каб забыць пра сацсеткі да нядзелі.

    3. Адключыце апавяшчэнні і пастаўце праграмы-абмежаванні на выкарыстанне сацсетак

    Калі вы хочаце абмежаваць сацыяльныя сеткі да гадзіны ў дзень, пачніце з адсочвання часу ў кожным дадатку. У iPhone ёсць трэкер экраннага часу, які дазваляе даведацца, колькі часу вы марнуеце на праграмы і сайты, а таксама як часта бераце ў рукі тэлефон.

    Акрамя таго, вы можаце адключыць апавяшчэнні з сацыяльных сетак, каб яны не адлюстроўваліся на галоўным экране.

    4. Выкарыстоўвайце час, які вы марнавалі на сацсеткі, каб рабіць больш насычаным рэальнае жыццё

    Банальшчына, але ж праўда — і сяброўства, і адносіны, і музыка, і лекцыі ў анлайне гэта не тое самае, што ўжывую. Плануйце сустрэчы ў рэальным жыцці, выходзьце на імпрэзы, ездзіце, хадзіце, бегайце, плавайце, слухайце.

    Спорт, культурнае жыццё, царква, кавярні, госці — усё гэта дае большую радасць, чым гартанне стужкі. 

    5. У сацсетках шукайце не тых, хто «папулярны», а тых, з кім у вас блізкія інтарэсы і каштоўнасці

    Смела адпісвайцеся ад тых, чытанне каго выклікае ў вас дыскамфорт. 

    Чытаць яшчэ:

    “У рэжыме аўтапілота”. Як адбывае свой неадэкватны тэрмін зняволення журналістка Кацярына Андрэева

    «Усё было падрыхтавана, але не паспеў выехаць з Беларусі». Расказваем пра экс-вядучага БТ Лукшу і яго затрыманне КДБ

    Ларыса Шчыракова: я веру ў місію журналіста

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці