• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Cайт kyky.org прыпыняе працу праз праблемы з фінансаваннем

    Медыя праект KYKY, які існуе з 2010 года і займаў нішу гарадскога онлайн часопісу ў Менску, праз праблемы з фінансаваннем прыпыняе працу сайта. Інфармацыю пра гэта «Белсату» пацвердзіў ужо былы рэдактар KYKY Віктар Малішэўскі.

    Паводле Віктара Малішэўскага, частка журналістаў застаецца ў праекце, працягне працу Insta­gram і Tik­Tok выдання, але сайт вымушана «ставіцца на паўзу».

    «Мы перафарматоўваемся і працуем у новым фармаце», – заявіла Саша Раманава, суўласніца KYKY.

    Пасля выбараў 2020 года рэдакцыя KYKY, як і большасць незалежных медыяў, была вымушаная пакінуць Беларусь.

    Сузаснавальнік KYKY бізнесовец Аляксандр Васілевіч быў асуджаны за ўхіленне ад выплаты падаткаў (ч. 1 арт. 243 КК) да 3 гадоў калоніі. Ён быў прызнаны палітвязнем, пасля суду выехаў з Беларусі.

    Цягам апошніх месяцаў шэраг беларускіх медыяў звярнуліся да сваіх чытачоў з просьбай аб фінансавай дапамозе.

    Чытайце яшчэ:

    Агнешка Ромашевска: Меня фактически отстранили от управления телеканалом «Белсат»

    Ва Украіне з’явілася «РокРадыёBY»

    Хто з медыяў трапіў у спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў» у 2023 годзе

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці