• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    BySol адкрыў збор для журналіста Андрэя Мялешкі

    Фонд BySol распачаў збор сродкаў для беларускага журналіста Андрэя Мялешкі, якога разам дачкой гвалтоўна вывезлі з Грузіі ў Польшчу. Грошы патрэбныя, каб наладзіць жыццё на новым месцы.

    «Звяртаюся да вас па дапамогу, бо апынуўся ў вельмі цяжкіх абставінах, якія шакавалі ўсю нашу сям’ю і падзялілі яе на дзве паловы», — піша Андрэй Мялешка. Ён тлумачыць, што зараз яму і яго 11-гадовай дачке Аляксандры трэба назбіраць суму, каб пакрыць выдаткі на адвакатаў і перакладчыкаў, а таксама каб набыць прадметы першай неабходнасці.

    «Мы з дачкой вымушана апынуліся ў Польшчы з тымі рэчамі, што бралі на тры дні. Без жылля, грошай і разумення, што рабіць далей. Я прашу ўсіх неабыякавых людзей дапамагчы нам неяк наладзіць тут наш побыт.

    Акрамя арэнды жылля, трэба купіць нейкія бытавыя рэчы, прадукты, адзенне і абутак. Калі сітуацыя з Грузіяй у бліжэйшыя месяцы ня вырашыцца, мне трэба будзе забраць сваю жонку і малодшую дачку сюды».

    Сума збору 5000 еўра. Падтрымаць калегу можна тут

    Андрэя Мялешку разам з дачкой 16 верасня не ўпусцілі ў Грузію, дзе яны пражылі тры гады. Яны вятрталіся пасля невялікай вандроўкі па Літве і Польшчы. Амаль суткі бацьку з дзіцём пратрымалі ў аэрапорце Кутаісі. Пасля гэтага пасадзілі на самалёт да Варшавы.

    «Я разумею, што ні ў чым не вінаваты і трэба змагацца. Але пакуль у мяне ні на што не засталося сілы», — піша Андрэй. Ён дадае, што будзе ўдзячны за кожны магчымы ўнёсак.

    «Яны раздзялілі нашую сям’ю». Журналіст Андрэй Мялешка — пра дэпартацыю з Грузіі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці