• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Былыя журналісты БРЦ стварылі новае расследавальніцкае медыя — «Бюро»

    Вядомыя беларускія журналісты-расследавальнікі запусцілі новы праект «Бюро». Першае расследаванне выйдзе ў свет 11 снежня.

    Новае выданне стварылі журналісты Аляксей Карпека, Вольга Ратмірава і Аляксандр Ярашэвіч. Раней яны працавалі ў Беларускім расследавальніцкім цэнтры, рабілі сумесныя праекты з партнёрамі з многіх краін і вядомых медыя, сярод якіх OCCRP, ICIJ, Guardian, Süd­deutsche Zeitung.

    Медыя ўжо запусціла каналы ў Telegram, Insta­gram і X. У хуткім часе павінен запрацаваць і сайт, распавялі БАЖ стваральнікі «Бюро». 

    Журналісты плануюць выкрываць карупцыю беларускіх уладаў і новыя шляхі абыходу санкцый.

    «Бюро» будзе расследаваць хабарніцтва, махлярства, сыход ад падаткаў, адмыванне грошай, кумаўство, абыход санкцый, парушэнні правоў чалавека і іншыя важныя тэмы ў розных сферах – ад медыцыны да эканомікі, ад адукацыі да палітыкі», — так распавядаюць самі журналісты пра мэты новага медыя.

    Першае расследаванне выйдзе 11 снежня 2023 года. Падчас працы над ім журналіст Алесь Ярашэвіч сутыкнуўся з пагрозай з боку аднаго з «герояў» натравіць на новае выданне ГУБАЗ.

    Чытайце яшчэ:

    Гераіня праграмы «Белсату» назвала Франака Вячорку агентам спецслужбаў — хутка відэа выдалілі. Што адбываецца?

    Руководитель Белорусского расследовательского центра получил награду от Госдепартамента США

    «Папяровыя шчыты не дапамагаюць». Юрысты ўздымаюць пытанне аб абароне крыніц інфармацыі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці