• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Былы журналіст Сяргей Гардзіевіч на волі, але ў яго забралі сродкі сувязі

    Былы палітзняволены журналіст з Драгічына Сяргей Гардзіевіч выйшаў на волю пасля 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Як паведамлялася раней, Гардзіевіча затрымалі на памежным пераходзе «Брэст» 14 верасня, калі ён вяртаўся з Польшчы ў Беларусь.

    Варта адзначыць, што былы карэспандэнт інфармацыйнага сайта «Першы рэгіён» стала жыве ў Беларусі і выязджаў у Польшчу па асабістых справах.

    Падчас вяртання на радзіму ў Сяргея Гардзіевіча на мяжы сілавікі запатрабавалі для праверкі тэлефон. У выніку на яго склалі адміністрацыйны пратакол за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Нагодай таму сталі рэпосты публікацый ў сацыяльных сетках, зробленыя яшчэ ў 2020 годзе.

    Ноч пасля затрымання Гардзіевіч правёў у ізалятары часовага ўтрымання, пасля чаго яго перавезлі ў Драгічын. Адміністрацыйная справа разглядалася 15 верасня ў судзе Драгічынскага раёна. Былога журналіста прызналі вінаватым у здзяйсненні правапарушэння паводле арт. 19.11 КаАП і пакаралі арыштам на 15 сутак.

    Адбыўшы гэты тэрмін Сяргей Гардзіевіч выйшаў на волю, але без сродкаў сувязі. Тэлефон і іншую тэхніку ў яго забралі падчас затрымання.

    Нагадаем, што напрыканцы кастрычніка 2022 года экс-журналіст вызваліўся з папраўчай калоніі № 17 у Шклове, дзе правёў 1,5 гады зняволення па крымінальнай справе. 2 жніўня 2021 года суддзя Іванаўскага раёна Генадзь Кудласевіч прызнаў, Сяргея Гардзіевіча вінаватым паводле трох крымінальных артыкулаў: у абразе прадстаўнікоў улады ў сувязі з выкананнем імі службовых абавязкаў (арт. 369 КК), у распаўсюдзе загадзя ілжывых і зневажальных іншых асоб звестак (паклёп), якія змяшчаюць абвінавачаванне ў здзяйсненні цяжкага злачынства (арт. 188 КК) і публічнай абразе прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (ч. 1 арт. 368 КК).

    Чытайце яшчэ:

    Гайд по легализации и «паспортам иностранцев» в Литве и Польше

    Асуджанага за самвыдатаўскія «Веснікі» Андрэя Фаміна дадалі ў спіс экстрэмістаў

    С фотоаппаратом в руках. В Украине погиб фотограф Владимир Миронюк

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці