• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналіста Сяргея Гардзіевіча пакаралі 1,5 гадамі калоніі за «абразу Лукашэнкі»

    Суд Іванаўскага раёна агучыў рашэнне па справе журналіста Сяргея Гардзіевіча.  Прысуд двойчы адкладвалі, у тым ліку таму што падсудны страчваў прытомнасць у зале суда.

    Журналіста сайта «Першы рэгіён» Сяргея Гардзіевіча пакаралі паўтара гадамі калоніі за «абразу Лукашэнкі» і "паклёп на супрацоўнікаў міліцыі".

    Сяргея Гардзіевіча, карэспандэнта сайта «Першы рэгіён», абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі і паклёпе на яго, а таксама ў абразе двух міліцыянтаў у чаце аднаго з тэлеграм-каналаў.

    Меру стрымання Гардзіевічу змянілі з падпіскі аб нявыездзе і належных паводзінах на заключэнне пад варту. Гардзіевіча ўзялі пад варту ў зале суда.

    У тэрмін залічылі некалькі дзён затрымання і тэрмін хатняга арышту ў снежні-красавіку.

    Акрамя таго, суд цалкам задаволіў пазовы пацярпелых міліцыянераў Ківеля і Чэрнышкова аб спагнанні па 2 тысячы рублёў маральнай шкоды кожнаму. А таксама дзяржпошліны ў памеры 174 рублёў.

    Вось стэнаграма рашэння суда, апублікаваная на саце 1reg.by. Суддзя Генадзь Кудласевіч зачытаў прысуд, які цалкам задавальняе запыт пракурора:

    «Гадзіевіча Сяргея Андрэевіча прызнаць вінаватым у абразе прадстаўнікоў улады ў сувязі з выкананнем імі службовых абавязкаў. Гэта значыць злачынстваў, прадугледжанага артыкулам 369 КК РБ, на падставе якой прызначыць яму абмежаванне волі ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін два гады. Яго ж прызнаць вінаватым у распаўсюдзе заведама ілжывых і ганьбячых іншую асобу звестак (паклёп), што змяшчае абвінавачванне ў здзяйсненні цяжкага злачынства (…) гэта значыць злачынства, прадугледжанага артыкулам 188 КК РБ, на падставе якога прызначыць яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін два гады. Яго ж прызнаць вінаватым у публічнай абразе прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, то бок злачынства, прадугледжанага часткай 1 артыкула 368 КК РБ, на падставе якога прызначыць яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 1 год 1 месяц. Канчаткова па сукупнасці злачынстваў (…) шляхам частковага складання пакаранняў прызначыць Гардзіевічу Сяргею Андрэевічу пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 1 год 6 месяцаў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Меру стрымання Гардзіевічу змяніць з падпіскі аб нявыездзе і належных паводзінах на заключэнне пад варту. Узяць Гардзіевіча пад варту неадкладна ў зале суда».

    Суд над дрогичинским журналистом Гордиевичем. Прокурор запросил 1 год и 6 месяцев колонии

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці