• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Беларускі сцэнарыст Канстанцін Вераб’ёў памёр ва ўзросце 53 гадоў

    З тэлебачаннем і кіно ён быў звязаны з 1993 года, зняўшы мноства праграм.

    18 лютага памёр Канстанцін Вераб’ёў — сцэнарыст і кінапрадзюсар, член Саюза кінематаграфістаў РБ, акадэмік Еўразійскай акадэміі тэлебачання і радыё (Расія), паведамляе Саюз кінаматаграфістаў Расіі.

    Нарадзіўся Канстанцін Вераб’ёў 18 верасня 1970 года ў Калінкавічах Гомельскай вобласці. У 1991 годзе скончыў Беларускі ўніверсітэт культуры і Акадэмію кіравання ў 2002 годзе.

    З тэлебачаннем і кіно ён быў звязаны з 1993 года. У якасці аўтара сцэнарыяў, рэдактара і прадзюсара на беларускім і расійскім тэлебачанні падрыхтаваў да эфіру звыш 1000 тэлевізійных праграм рознай тэматыкі. Аўтарская праграма «Відэа-тайм» на працягу 8 гадоў была адной з самых паспяховых і папулярных на Беларускім тэлебачанні. Быў прадзюсарам і аўтарам некалькіх дзясяткаў дакументальных фільмаў. Удзельнічаў у стварэнні пяці эфірных беларускіх тэлеканалаў і расійскага спадарожнікавага канала ТРО.

    З кастрычніка 2007 года з’яўляўся прадзюсарам тэлерадыёвяшчальнай арганізацыі Саюзнай дзяржавы (прадстаўніцтва ў Мінску).

    За сваю кар’еру ён выступіў сцэнарыстам мноства тэлевізійных праграм, а таксама аўтарам або сааўтарам сцэнарыя наступных карцін «Духоўная вайна» (серыял, 2006), «Тры талеры» (2006, пераможца Еўразійскага тэлекінафоруму), «Брэсцкая крэпасць» (2010, лаўрэат прэстыжных кінапрэмій: «Ніка», «Залаты арол» і «ТЭФІ», пераможца звыш 30-ці міжнародных кінафестываляў), «Крэпасць» (міні-серыял, 2011), «Скрасці Бельмандо» (2012, лаўрэат Сафійскага міжнароднага кінафестывалю), «Спыненыя ўспаміны» (2015, лаўрэат Нацыянальнай прэміі Азербайджана) і інш.

    У ліку самых прыкметных работ сцэнарыста — праца над сцэнаром расійска-беларускага ваенна-гістарычнага драматычнага фільма рэжысёра Аляксандра Кота «Брэсцкая крэпасць» (2010), які атрымаў мноства намінацый і ўзнагарод на міжнародных фестывалях, а таксама наступнай тэлевізійнай версіяй фільма — «Крэпасць» (міні-серыял, 2011).

    З 2014 па 2017 год вёў сцэнарную майстэрню ў Маскоўскім дзяржаўным інстытуце культуры. У 2016 годзе быў в.а. загадчыка кафедры кінамастацтва.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці