Беларус Дзмітрый Шэпелеў будзе весці шоу на тэлеканале «Расія». Раней ён выступаў супраць вайны
Тэлевядучы новага забаўляльнага шоу для ўсёй сям'і «У коле сяброў» на канале «Расія» Дзмітрый Шэпелеў у сваім блогу падзяліўся радаснай навіной: яго запрасілі вядоўцам. Шоу выйдзе ў эфір ужо ў суботу ў 11:50, піша «Наша Ніва».
«За апошнія два тыдні я пагладзіў больш жывёл, чым за ўсё жыццё. Козы елі на мне футболку, аўчаркі грызлі руку, конь наваліў у студыі велізарную кучу, а какаду спаў у мяне пад пахай. Я шчаслівы! Прыгатуйцеся да «мімімі», — прызнаўся Шэпелеў ў сваім допісе.
Прыхільнікі з радасцю падтрымалі любімага вядучага: «Вы такі малайчына. Поспехі табе ў кар’еры. Віншую», «Які ж вы разумнік!».
Дзмітрый Шэпелеў доўгі час працаваў у Кіеве на тэлеканалах і зрабіў сабе імя менавіта ва Украіне. У першы дзень поўнамаштабнага ўварвання ён апублікаваў антываенны пост.
«Мне асабліва страшна ад таго, што я цяпер адвёз дзіця ў школу, а мае сябры ў Кіеве і іншых гарадах Украіны вядуць дзяцей у бамбасховішчы. Гэта не ўкладаецца ў галаве», — напісаў Дзмітрый 24 лютага 2022 года.
Першая намесніца старшыні камітэта Дзярждумы па культуры Алена Драпека ўжо абурылася запрашэннем Шэпелева: «Я б назвала гэта двудушнасцю кіраўніцтва канала, якое запрасіла Шэпелева ўдзельнічаць у праграме. Калі тэлевядучы сапраўды выступаў супраць СВА, то ён трапляе пад сістэму нашага заканадаўства. Праверкай гэтага павінны займацца праваахоўныя органы».
Чытайце яшчэ:
«Сёння цана памылак вельмі высокая». Як ва ўмовах эміграцыі і «прававога дэфолту» ў Беларусі працуюць журналісты-расследавальнікі
Открытки для Марины Золотовой. «Репортеры без границ» запускают кампанию в поддержку главреда TUT.BY
Усё, што трапляла ў аб’ектыў, станавілася шэдэўрам. Памёр вядомы фатограф Анатоль Кляшчук