БАЖу – 20 гадоў (Дадаюцца віншаванні)
Віншуем усіх сябраў і сяброў арганізацыі з юбілеем БАЖ. Будзем разам і надалей!
Сёння мы з павагай і ўдзячнасцю ўзгадваем усіх, хто стаяў ля вытокаў арганізацыі – тых 38 чалавек, якія 16 верасня 1995 года сабраліся ў мінскім Доме літаратараў, каб заснаваць ГА “БАЖ”.
Гэтую ды іншыя адметныя старонкі жыцця Беларускай асацыяцыі журналістаў – як радасныя, так і трагічныя – можна пагартаць у Таймлайне, які быў падрыхтаваны адмыслова да яе 20-годдзя.
Мы з болем і смуткам узгадваем усіх калег, якія пайшлі з жыцця за гэтыя гады. Некаторыя – зусім нядаўна…
Але сённяшні дзень – не толькі для ўспамінаў. Ён таксама – для жывых размоваў, планаў, дыскусій і спрэчак, без якіх не бывае росту і развіцця, таварыства і сяброўства.
Карпаратыўныя мерапрыемствы з нагоды юбілею гэтымі днямі праходзяць у рэгіёнах, дзе ёсць філіі і суполкі ГА “БАЖ”. Яны ўжо адбыліся ў Лунінцы, Брэсце, Гомелі, Віцебску і яшчэ адбудуцца ў іншых гарадах Беларусі.
У Мінску на 16 верасня запланавана паседжанне Рады ГА “БАЖ”.
Беларускі дом правоў чалавека віншуе Беларускую асацыяцыю журналістаў з юбілеем!
Беларускай асацыяцыі журналістаў – 20 год! (Intex-press, Баранавічы)
Музычнае віншаванне ад Гомельскай філіі ГА «БАЖ»:
Вершаванае віншаванне ад кіраўніка Бабруйскай суполкі ГА «БАЖ» Анатоля Санаценкі:
Віншую шчыра з гэтай датай!
Усіх — з дваццацігоддзем БАЖ!
І каб яшчэ гадоў багата…
Каб дзвесце год — быў БАЖаў стаж!
БАЖ отметил юбилей («Бобруйский курьер»)
“Вясноўцы” віншуюць БАЖ! (spring96.org)
Беларускай асацыяцыі журналістаў – 20 год («Рэгіянальная газета», Маладзечна)
БАЖ сьвяткуе 20-гадовы юбілей (Ігар Карней, Радыё Свабода)
Віншаванне ад ММАЦ імя Й. Рау:
Паважаныя калегі!
Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтра імя Й. Рау і Школа журналімтыкі ММАЦ шчыра віншуюць Вас з 20-годдзем! Жадаем творчых поспехаў, росквіту, бадзёрага настрою і бяспонцага аптымізму. Няхай усе мары ажыццяўляюцца!
Віншаванне ад Асацыяцыі рэгіянальных выдаўцоў (Масква):
«АНРИ-Медиа» поздравляет вас с юбилеем Белорусской Ассоциации Журналистов! Мы понимаем очень хорошо, что это значит — 20 лет работать, защищая интересы медиа, объединяя коллег, отстаивая основы профессии. Сколько нужно сил, мудрости, знаний, насколько важна ваша деятельность не только для самих издателей, но и для общества, развития вашей страны в целом. Примите наше искреннее восхищение плодами вашей работы. 20 лет — это настоящая зрелость и возраст, который доказывает вашу несомненную ценность как организации и ваш высокий профессионализм.
С юбилеем!
Виктория Чикирева, генеральный директор «АНРИ-Медиа»