• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    БАЖ зноў вылучыў Нацыянальны саюз журналістаў Украіны на прэмію ЮНЭСКА/Гільерма Кано

    Сусветная прэмія ЮНЕСКА/Гільерма Кано прысуджаецца за ўклад  у справу свабоды прэсы. На яе намінуюць людзей ці арганізацыі, калі такая іх дзейнасць асабліва звязана з рызыкай або рэпрэсіямі.

    У 2022 годзе лаўрэатам сусветнай прэміі ЮНЭСКА / Гільерма Кано за ўнёсак у свабоду прэсы была названая Беларуская асацыяцыя журналістаў. На атрыманне гэтай прэміі БАЖ вылучылі 46 дзяржаваў свету, а таксама многія журналісцкія арганізацыі свету. 

    Другі год запар БАЖ намінуе на атрыманне дадзенай прэміі Нацыянальны саюз журналістаў Украіны.

    НСЖУ ў 2021–2022 гадах актыўна дапамагаў журналістам беларускіх незалежных медыя, якія вымушана выехалі з Беларусі з‑за рэпрэсій.

    Апошнія два гады Нацыянальны саюз журналістаў Украіны актыўна дапамагае калегам, што трапілі ў вір вайны. Штодзённа, рызыкуючы ўласным жыццём, украінскія калегі робяць усё, каб данесці грамадству і ўсяму свету сапраўдную карціну вайны.

    НСЖУ стварыў 6 Цэнтраў журналісцкай салідарнасці, якія цяпер ахопліваюць усе 24 рэгіёны Украіны. Ён распрацаваў комплексную праграму падтрымкі журналістаў Херсоншчыны, якія працягваюць сваю прафесійную дзейнасць, нягледзячы на штотыднёвыя абстрэлы і пытанні энэрганезалежнасці. 

    Акрамя гэтага, НСЖУ працягвае дапамагаць унутрана перамешчаным журналістам наладжваць журналісцкую дзейнасць на новых месцах, аказвае фінансавую, адукацыйную, прававую і псіхалагічную дапамогу шматлікім калегам. 

    — Мы захапляемся працай нашых украінскіх калег, якія самааддана працуюць, каб захаваць нацыянальны медыясектар і якасную журналістыку тады, калі ў іх дом улез бязлітасны забойца. Мы з Украінай. З усімі ўкраінскімі журналістамі і журналісткамі. І канешне, з нашымі калегамі з НСЖУ, — гаворыць намеснік старшыні БАЖ Барыс Гарэцкі.

    Акрамя гэтага, 24 лютага, у другую гадавіну паўнамаштабнага ўварвання, Беларуская асацыяцыя журналістаў сумесна з Саюзам журналістаў Літвы на вакзале ў Вільні адкрыюць выставу, прысвечаную ўкраінскім журналістам на вайне.

    Выстава «Украіна: журналісты ў зоне баявых дзеянняў» раскажа пра працу рэпарцёраў падчас паўнамаштабнага нападу Расіі на Украіну, а таксама стане данінай павагі і памяці калегам, якія аддалі сваё жыццё, асвятляючы ўзброены напад на Украіну.

    Чытайце яшчэ:

    «Спадзяюся, ў яе атрымаецца». Ксеніі Луцкіной за кратамі споўнілася 40

    Журналіст праекта Dekoder: «Доўгі час немцам пра падзеі ў Беларусі і Украіне распавядалі карэспандэнты з Масквы»

    Государственные политики в области регулирования медиа в новой Беларуси

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці