• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    БАЖ запусціў анімацыйны праект, каб расказаць свету пра журналістаў-палітвязняў

    13 лістапада выйшаў першы з пяці анімацыйных відэаролікаў на англійскай мове, які расказвае пра зняволеных беларускіх журналістаў. Праект Word behind bars («Слова за кратамі») разлічаны на заходнюю аўдыторыю і распаўсюджваецца праз сацсеткі, папулярныя ў англамоўных краінах.

     
     
     
     
     
    Посмотреть эту публикацию в Insta­gram
     
     
     
     
     
     
     
     
     
     
     

    Публикация от About polit­i­cal pris­on­ers jour­nal­ists (@word_behind_bars)

    Журналісты ў Беларусі атрымліваюць рэальныя турэмныя тэрміны за сваю працу: сёння за кратамі знаходзяцца 36 супрацоўнікаў медыяў. Аднак напярэдадні прэзідэнцкай кампаніі градус рэпрэсіяў толькі павялічваецца, і журналісты (у тым ліку і былыя) знаходзяцца ў зоне павышанай рызыкі.

    Журналістка Дар’я Чульцова за адзін стрым правяла два гады за кратамі. Рэдактар ​​Вольга Лойка амаль год правяла ў турме за тое, што расказвала беларусам пра палітыку і эканоміку. Фатограф Аляксандр Васюковіч адседзеў тры месяцы за асвятленне пратэстаў. Пад пагрозай далейшага керымінальнага пераследу ўсе яны былі вымушаны пакінуць Беларусь.

    Адна са стваральніц праекта «Слова за кратамі» Глафіра Жук расказала, што ўяўляе сабой ідэя.

    glafira-2

    Глафіра Жук. Фота з асабістага архіва

    Гэта серыя кароткіх анімацыйных відэа пра зняволеных журналістаў у Беларусі.

    Праект робіцца на анлійскай мове, таму што мы хочам ліквідаваць недахоп інфармацыі пра сітуацыю з незалежнай беларускай журналістыкай у заходняй аўдыторыі.

    Па першым часе мы плануем ахапіць Еўрасаюз, але з часам плануем пашырыць праект на Вялікабрытанію і ЗША, — кажа журналістка.

    Галоўнай платформай, на якой распаўсюджваецца праект «Слова за кратамі», з’яўляецца Insta­gram. Аўтары плануюць бліжэйшым часам стварыць старонку ў Face­book, у Tik­Tok і выкладваць шорты на YouTube. Стваральнікі праекта мяркуюць, што сацсеткі з’яўляюцца той платформай, якая дазваляе ў простай і даступнай форме расказаваць пра такую складаную праблему, як беларускія палітвязні.

     
     
     
     
     
    Посмотреть эту публикацию в Insta­gram
     
     
     
     
     
     
     
     
     
     
     

    Публикация от About polit­i­cal pris­on­ers jour­nal­ists (@word_behind_bars)

    Зараз гатовыя пяць кароткіх анімацыйных відэа.

    Пакуль што наш праект носіць абмежаваны фармат, — тлумачыць Глафіра Жук. — Ён ужо падтрыманы такімі партнёрамі БАЖ, як Arti­cle 16, IFEX, Еўрапейская федэрацыя журналістаў. І мы працягваем камунікацыю з арганізацыямі, каб пашырыць гэты спіс. Мы спадзяемся пашырыць праект за кошт лідараў меркаванняў, праваабаронцаў, журналістаў і грамадскіх дзеячоў з Еўропы.

     
     
     
     
     
    Посмотреть эту публикацию в Insta­gram
     
     
     
     
     
     
     
     
     
     
     

    Публикация от About polit­i­cal pris­on­ers jour­nal­ists (@word_behind_bars)

    У любым выпадку стваральнікі праекта «Слова за кратамі» не збіраюцца спыняцца на пяці роліках.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці